Гайд па тусовачным Мінску дзевяностых “От Паниковки до Шайбы” будзе прэзентаваны ў Варшаве і Вільні

Культура
Фрагмент афішы прэзентацыі. Фота: facebook.com/januskevic.books.

Вялікая прэзентацыя кнігі “От Паниковки до Шайбы. Гид по тусовочному Минску “девяностых” беларускага ньюёркца Паўла Валатовіча і яго сааўтара Аляксея Кавалёва адбудзецца ўжо на гэтым тыдні. 16 снежня сустрэча з аўтарамі і героямі кнігі, апублікаванай у выдавецтве “Янушкевіч”, ладзіцца ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве; а 18 снежня – у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні.

“Толькі на прэзентацыях кніга будзе прадавацца са спецыяльнай зніжкай наўпрост ад выдавецтва”, – анансуе старт продажаў дырэктар выдавецтва Андрэй Янушкевіч.

Гайд па тусовачным Мінску дзевяностых "От Паниковки до Шайбы" будзе прэзентаваны ў Варшаве і Вільні
Фота: facebook.com/knihauka.

“Памятаеце кавярню “Пінгвін”? А незабыўную атмасферу “Цэнтральнага”? Першыя візіты ў “Макдональдс”? Як варагавалі паміж сабой металісты, рэперы і скінхэды? Ці чулі вы, што Аляксандр Ціхановіч быў “шэрым кардыналам” нефармальнага руху?, – так гучыць кароткая анатацыя да гайда. – Усё гэта і яшчэ шмат чаго вы знойдзеце ў каляровым выданні на 172 старонках крэйдаванай паперы, у цвёрдай вокладцы, багатым на ўнікальны фотаматэрыял і сведчанні эпохі”.

Павел Валатовіч і Аляксей Кавалёў вядомыя беларускаму чытачу “по почти правдивой истории группы Neuro Dubel” – “Огромная тень дождевого червя”. “От Паниковки до Шайбы” – гэта новая праца аўтараў, што прэтэндуе на распрацоўку асобнага кірунку ў беларускай літаратуры – гайды па культурных эпохах у гарадской прасторы.

“Прыходзьце, кніга сапраўды ўнікальная, нічога такога на беларускім рынку яшчэ не выдавалася”, – запэўнівае спадар Янушкевіч.

Пачатак прэзентацый: у Варшаве ў Беларускім моладзевым хабе (пл. Канстытуцыі, 6) – а 18.00, у Вільні ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры (вул. Віленская, 20) – а 15.00.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: