Гайд па тусовачным Мінску дзевяностых «От Паниковки до Шайбы» будзе прэзентаваны ў Варшаве і Вільні

Культура
Фрагмент афішы прэзентацыі. Фота: facebook.com/januskevic.books.

Вялікая прэзентацыя кнігі «От Паниковки до Шайбы. Гид по тусовочному Минску «девяностых» беларускага ньюёркца Паўла Валатовіча і яго сааўтара Аляксея Кавалёва адбудзецца ўжо на гэтым тыдні. 16 снежня сустрэча з аўтарамі і героямі кнігі, апублікаванай у выдавецтве «Янушкевіч», ладзіцца ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве; а 18 снежня — у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні.

«Толькі на прэзентацыях кніга будзе прадавацца са спецыяльнай зніжкай наўпрост ад выдавецтва», — анансуе старт продажаў дырэктар выдавецтва Андрэй Янушкевіч.

Гайд па тусовачным Мінску дзевяностых "От Паниковки до Шайбы" будзе прэзентаваны ў Варшаве і Вільні
Фота: facebook.com/knihauka.

«Памятаеце кавярню «Пінгвін»? А незабыўную атмасферу «Цэнтральнага»? Першыя візіты ў «Макдональдс»? Як варагавалі паміж сабой металісты, рэперы і скінхэды? Ці чулі вы, што Аляксандр Ціхановіч быў «шэрым кардыналам» нефармальнага руху?, — так гучыць кароткая анатацыя да гайда. — Усё гэта і яшчэ шмат чаго вы знойдзеце ў каляровым выданні на 172 старонках крэйдаванай паперы, у цвёрдай вокладцы, багатым на ўнікальны фотаматэрыял і сведчанні эпохі».

Павел Валатовіч і Аляксей Кавалёў вядомыя беларускаму чытачу «по почти правдивой истории группы Neuro Dubel» — «Огромная тень дождевого червя». «От Паниковки до Шайбы» — гэта новая праца аўтараў, што прэтэндуе на распрацоўку асобнага кірунку ў беларускай літаратуры — гайды па культурных эпохах у гарадской прасторы.

«Прыходзьце, кніга сапраўды ўнікальная, нічога такога на беларускім рынку яшчэ не выдавалася», — запэўнівае спадар Янушкевіч.

Пачатак прэзентацый: у Варшаве ў Беларускім моладзевым хабе (пл. Канстытуцыі, 6) — а 18.00, у Вільні ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры (вул. Віленская, 20) — а 15.00.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: