Гала-канцэрт беларускіх дзяржаўных выканаўцаў у в’етнамскай правінцыі Барыа-Вунгтау – фотафакт

Культура
Гала-канцэрт беларускіх дзяржаўных выканаўцаў у Культурным цэнтры правінцыі Барыа-Вунгтау ў Вьетнаме. Фота: тэлеграм-канал Міністэрства культуры.

Гала-канцэртам беларускіх эстрадных выканаўцаў у горадзе Барыя на пляцоўцы Культурнага цэнтра правінцыі Барыа-Вунгтау сёння працягнуліся Дні культуры Беларусі ў В’етнаме.

“У выкананні беларускіх артыстаў прагучалі як народныя, так і сучасныя творы, якія дазволілі гледачам дакрануцца да беларускай культуры і адчуць усю яе прыгажосць”, – паведамляецца пра падзею ў тэлеграм-канале Міністэрства культуры.

Як Reform.by пісаў раней, у гала-канцэрце, падрыхтаваным для в’етнамскай публікі, выступілі: гурт “Аўра”, дзяржаўны ансамбль “Песняры”, Вікторыя Алешка, Алена Ланская, Жанет, ансамбль песні і танца “Медуніца” з Магілёўскай вобласці. Шоу з удзелам гэтых жа выканаўцаў адкрывала Дні беларускай культуры ў оперным тэатры Хашыміна.

Гала-канцэрт беларускіх дзяржаўных выканаўцаў у в'етнамскай правінцыі Барыа-Вунгтау - фотафакт
Падчас гала-канцэрта беларускіх эстрадных выканаўцаў у горадзе Барыя. Фота: тэлеграм-канал Міністэрства культуры.

Дні культуры Беларусі ў В’етнаме распачаліся ўчора афіцыйнай сустрэчай беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра культуры Уладзімірам Грамадой з намеснікам Старшыні Народнага камітэта горада Хашыміна Зыонгам Аня Дыкам.

Гэтаксама адбыліся перамовы Уладзіміра Грамады з намеснікам міністра культуры, спорта і турызму В’етнама Та Куангам Донгам, у выніку якіх была падпісана Праграма супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж краінамі на 2023-2025 гады. Бакі дамовіліся садзейнічаць усталяванню супрацоўніцтва паміж бібліятэкамі, музеямі, тэатрамі, а гэтаксама арганізацыямі, якія займаюцца пытаннямі рэстаўрацыі і захавання культурнай спадчыны краін.

Сярод асноўных кірункаў супрацы – абмен адмыслоўцамі і экспертамі сферы для ўдзелу ў сустрэчах, запланаваных у межах культурнага партнёрства.

Гала-канцэрт беларускіх дзяржаўных выканаўцаў у в'етнамскай правінцыі Барыа-Вунгтау - фотафакт
Падчас адкрыцця выставы “Беларусь вачыма мастака” ў Музеі горада Хашыміна. Фота: тэлеграм-канал Міністэрства культуры.

“Бакі гэтаксама дамовіліся садзейнічаць і ўсталяванню сувязей паміж арганізацыямі кінематаграфіі краін, а таксама заахвочваць правядзенне паказаў фільмаў другога боку на сваёй тэрыторыі і ўдзел у міжнародных кінафестывалях, што ладзяцца на тэрыторыі краін”, – удакладняе Міністэрства культуры.

У Музеі горада Хашыміна адбылося адкрыццё выставы “Беларусь вачамі мастака”, на якой былі прадстаўлены творы больш за трыццаці беларускіх аўтараў.

Гэтаксама ў межах Дзён культуры Беларусі ва В’етнаме беларуская дэлегацыя наведала харэаграфічную школу і філармонію горада Хашыміна. З апошняй Беларуская дзяржаўная філармонія падпісала дамову аб супрацоўніцтве.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:

Последние новости

REFORM.by

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: