Ганна Шаркунова запісала песню на словы Максіма Знака

Культура
Скан кліпа Ганны Шаркуновай "Знакі".

Два гады таму Ганна Шаркунова пабачыла ў стужцы ФБ ліст Максіма Знака з турмы.

Там ён прасіў каго-небудзь з музыкантаў скласцi мелодыю на яго вершы. У тую ж хвіліну яна і загучала ў маёй галаве”, – піша спявачка ў апісанні кліпа.

“З таго часу прайшло шмат падзей… але ўсе гэтыя месяцы я насіла гэтую мелодыю ўнутры, спявала яе… і ведала, што абавязкова зраблю з яе песню”.

У кліпе зняліся маленькія беларусы з розных краін. Бацькі адмыслова дасылалі відэа сваіх дзетак.

“Тэма дзяцей баліць мне асабліва, – тлумачыць спявачка. – Дзяцей, якія чакаюць бацькоў з турмаў… Тысяч і тысяч дзяцей, змушаных пакінуць Радзіму разам з бацькамі – у невядомасць… Цэлае пакаленне дзяцей, якіх Беларусь можа страціць… або ўжо страціла назаўжды…”

Агульны пасыл кліпа аптымістычны: “Але мы будзем працягваць кахаць і радавацца, мы будзем убіраць у сябе ўсё лепшае з гэтага вялізнага і яскравага свету. Мы будзем працягваць жыць для нашых дзяцей!.. І абавязкова захаваем у іх сэрцы часцінку Беларусі… Каб аднойчы вярнуцца разам з імі дадому.

Гэтая дарога можа быць доўгай і цяжкай. Яна можа заняць усё жыццё. Але вельмі хочацца сустракаць па дарозе добрыя Знакі. Знакі надзеі, што ўсё абавязкова будзе добра”, – абяцае Ганна.

Музыка: Ганна Шаркунова

Словы: Максiм Знак

Знакi

Колькі незнаёмых
І неверагодных
Сёлета ўбачыў упершыню…

Новых маіх родных
Некалькі мільёнаў…
Сёлета я знайшоў сваю сям’ю…

Станавіся побач і спявай, каб пачуў
Неверагодны край.

Позіркам сустрэцца
І адчуць, як сэрца
Абдымае сонечны прамень.

Проста быць сабою,
Проста жыць з любоўю,
Проста быць і ведаць:
Будзе дзень!

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: