Ілюстраваны збор вершаў “Побач” паэткі Насты Кудасавай і мастачкі Святланы Дземідовіч будзе прэзентаваны заўтра, 24 красавіка, у Варшаве ў Старамесцкім Доме культуры.
“Побач” – гэта першая кніга новага беларускага імпрынта Skarynyčy ў Польшчы. Выданне доўга чакалі, і, нарэшце, праца аўтарак атрымала ўвасабленне ў выглядзе прыгожага паэтычнага зборніка, аздобленага чорна-белымі графічнымі выявамі.

“Кніга “Побач” – гэта ілюстраваны збор вершаў, які распавядае пра адзіноту і надзею, пра пошук сябе і радзімы ў шалёных варунках рэчаіснасці, – так гучыць анатацыя да выдання. – Нітуючы асабістае і гістарычнае, моўнае і візуальнае, зборнік паказвае шматаблічны свет растрывожанага сучаснасцю чалавека: ад роспачы і зняверанасці да захаплення жыцццём. Гэта кніга цяпла і памяці, кніга дарогі і станаўлення. Застацца “побач” на гэтым шляху – значыць захаваць чуласць, не згубіць у полі зроку іншага чалавека, не адвярнуцца адно ад аднаго”, – адзначаецца ў апісанні.
Падчас прэзентацыі зборніка і сустрэчы з аўтаркамі можна будзе купіць і падпісаць кніжку, паслухаць вершы Насты Кудасавай, “пагаварыць, абняцца, пабыць побач”, – запрашаюць на імпрэзу творцы.
Час сустрэчы – 24 красавіка, 18.00. Месца – Варшава, Старамесцкі Дом культуры (Rynek Starego Miasta, 2).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: