Кресты в Куропатах напротив развлекательного комплекса "Поедем поедим" / фото: Денис Ивашин
in , , , ,

Ізраілевіч: разборка сацыяльна блізкіх блатных і ўлады

Гэты мой тэкст пра рэакцыю на паведамленне пра магчымае затрыманне Аркадзя Ізраілевіча за хабарніцтва.

Калі тэкст пісаўся, дакладных звестак не было, а хваля меркаванняў у байнэце пачала фармавацца. Мне адразу кінуліся ў вочы водгукі з пасылам пра найвышэйшую справядлівасць альбо карму.

Яшчэ летам 2018, калі эпапея вакол экс-«Бульбаш-холу» толькі набірала абароты, я падумаў што ў самай нязручнай сітуацыі апынуліся ўлады. Дзесяць гадоў таму, калі падпісваліся дакументы на дазвол на пабудову побач з Курапатамі забаўляльнай установы, сітуацыя ў Беларусі моцна адрознівалася ад сучаснай. А менавіта тым, што прагматызм і цынізм улады розных узроўняў быў значна больш высокім чым цяпер.

Дзесяць гадоў таму не было неабходнасці думаць пра безвіз, дамоўленасці з заходнім бізнесам і разумення, што трэба максімальна дыстанцыявацца ад расейскай знешняй палітыкі, калі ты хочаш балансаваць. А значыць, зарабляць таксама і на кантактах з Захадам.

Адпаведна даведзеная да поўнага палітычнага маргінесу «апазіцыйная тусоўка» падавалася чымсьці настолькі мізерным, што ўладам думаць пра яе інтарэсы меркавалася зусім непатрэбным. Пратэстоўцы супраць хоць чаго з палітычным падтэкстам закатываліся ў асфальт у простым і пераносным сэнсах. Вось і падпісалі дазвол – усё грошы ў дзяржаўную капілку. Была тады карупцыйная складовая падчас выдзялення зямлі ці не была – сёння справа стопяцідзясятая.

Сам Аркадзь Ізраілевіч мне ўвесь час Курапаты-гейту падаваўся блатным «рашалам» з пачатку 1990-х. Чым? Стылістыкай публічных паводзін. Падкрэсленым грэбаваннем гонару і годнасці абаронцаў Курапат і самаго мемарыялу як сімвала. Як па мне, то сімвала несправядлівасці, якая зацягнулася да нашага часу. Тут бізнесмен Ізраілевіч і беларускія ўлады вельмі падобныя. І там і там – блатняк у манеры выкладаць свае думкі.

«Акела», то бок Ізраілевіч, прамахнуўся, калі не адчуў, што робіць шкоду ўладзе. Прадпрымальнік не прааналізаваў прэцэдэнт – пратэстоўцаў не закатваюць у асфальт як звычайна. Так, ДАІшнікі штрафавалі кагосьці, але гэта як укус камара ў параўнанні з укусам шалёнага сабакі.

Тое самае і група падтрымкі Ізраілевіча, якая не разабралася: па звычцы працягвала думаць, што яны супраць калектыўных «БНФаўцаў», і што таму ўлады апрыёры на баку «групы падтрымкі». Наіўныя людзі – такія як беларускія «апалчэнцы Данбаса», якія з перадавой на акупаванай Расіяй зямлі слалі прывітанні Лукашэнку і Пуціну, а пасьля ў Беларусі іх бралі ў абарачэнне органы.

Справа зацягнулася і трэба было штосьці вырашаць менавіта ўладам. Не забывайцеся, што дзяржаўныя службоўцы ўжо агучвалі ідэі па мемарыяле ў Курапатах за бюджэтныя грошы. Альбо за міксаванае фінансаванне, але з ініцыятывы дзяржавы. А тут пратэстоўцы. Ды Ізраілевіч працягвае актыўна здзеквацца з пратэстоўцаў. Усё разам малюе перспектыву канфлікту на гады. А гэта падрыў аўтарытэту дзяржавы, а дзяржава ў нас Самі Ведаеце Хто.

А цяпер уявіце варыянт элегантнага вырашэння праблемы. Ізраілевіча вінавацяць у хабарніцтве, забаўляльны комплекс канфіскуюць, робяць там музей Курапат ці проста сацыяльна значны аб’ект. Усё. Дзяржава – малайчына, абаронцы – не патрэбныя. Пратэстаў няма, тэмы для звінавачванняў дзяржавы няма.

Як няма для мяне тут «кармы». Справы па хабарніцтве заводзяць штодня. Гэта проста нейкая малацілка дзяржаўнага маштабу – хабарніцтва. Таму што «узялі» (ці публіка падумала што ўзялі) Ізраілевіча – гэта сам па сабе асобны ад хабарніцтва жэст. Элегантны ва ўмовах, калі законы працавалі і працуюць выбарачна для розных катэгорый грамадзян.

Паўтару, для мяне найбольш прынцыповае: Ізраілевіч і ўлады не тое каб адно цэлае, але сацыяльна блізкія. Таму дэ-факта тэма пра магчымае хабарніцтва Ізраілевіча – гэта пра разборку між сваймі. Што да ірацыянальных матываў, Курапаты сапраўды працуюць са свядомасцямі людзей хоць бы таму што адным сацыяльна блізкім хапае рацыянальнасці паспрабаваць па-свайму замяць эскалацыю канфлікту.

***

Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

***

Спадабаўся матэрыял? Паспей абмеркаваць яго ў каментах пабліка RFRM на Facebook, пакуль усе нашыя там. Далучайся да самай актыўнай суполкі рэфарматараў у Беларусі і запрашай сяброў!

Вам это интересно?

5 голосов
Upvote Downvote

Total votes: 7

Upvotes: 6

Upvotes percentage: 85.714286%

Downvotes: 1

Downvotes percentage: 14.285714%

Добавить комментарий

Загрузка…

Оставьте комментарий

комментариев

БЕЛАЗ отгрузит СУЭК два роботизированных самосвала

Мужчина погиб на пожаре в Слонимском районе