J:Морс дасць анлайн-канцэрт на Дзень усіх закаханых

Культура
Фота: facebook.com/jmorsmusic.

«Любоў больш за ўсе, таму будзем разам як афлайн, так і анлайн, і будзем святкаваць любоў», — запрашае гурт J:Морс на канцэрт на святкаванне Дня святога Валянціна.

14 лютага вядомы беларускі бэнд будзе граць кватэрнік у Варшаве, трансляцыя якога будзе весціся ў інтэрнэт.

Для тых, хто ў Польшчы, музыкі анансуюць адмысловую праграму, якая будзе ладзіцца па адрасе Рух беларускай салідарнасці – ul. Hoża, 41/2. «Усяго 50 месцаў», «afterparty з музыкамі», — адзначаецца ў запрашэнні.

Для тых, хто па-за межамі Варшавы, абяцаюць анлайн-версію музычнага выступлення. «Вы самі вырашаеце, за якую цану набыць квіток. На якасць трансляцыі гэта не паўплывае», — жартуюць арганізатары.

Быць са сваімі слухачамі 14 лютага — даўняя і любімая традцыя J:Морс. Але ўпершыню гурт сыграе свой традыцыйны рамантычны канцэрт не ў Беларусі, падкрэсліваецца ў анатацыі.

Нагадаем, што апошні сінгл беларускага калектыву — «Вікторыя» — выйшаў напрыканцы мінулага года.

«Чым больш зла, гвалту і несправядлівасці выпадае на нашу долю, тым больш мы прыціскаемся адно да аднаго. Тым ярчэй нам падаецца святло ў канцы шляху. Тым мацней мы спадзяемся і верым у каханне», — распавядалі пра новы твор музыкі.

Паслухаць песню можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: