З нагоды Дня ўсіх закаханых Reform.by вырашыў пашукаць у байнеце песні і кліпы пра каханне ў выкананні беларускіх выканаўцаў. Пры гэтым мы паспрабавалі разгледзець з розных ракурсаў тое самае пачуццё, – якое, як вядома, можа спусташаць наша сэрца, так і напаўняць яго жыццём.
1. Гурт “Петля пристрастия” – “Цветок” (2018).
Наш невялікі love-парад пачынаем з кампазіцыі 2018 года, у якой лідар вядомага постпанк-гурта Ілья Чарапко-Самахвалаў спявае пра любоў перадусім. Усё скончыцца, а яно – каханне – застанецца. Ісціна – вядомая, але каштоўны ўласна сам аўтар – які адкрываецца, і дорыць свой погляд на свет. “Что с того, что время убегает, как сквозь пальцы песок. Ты самый лучший в моем цветнике цветок”, – так гучыць прыпеў у кампазіцыі. У апошнім куплеце радок змяняецца, дадаючы яшчэ адну хвалю сэнсаў і пяшчоты: “Я вообще бы стал тобою, стал тобою, если бы мог. Ты самый лучший в моем цветнике цветок”.
У кліпе мы бачым высакавольтныя вышкі, чыгуначыныя шляхі, дзяўчыну, якая гуляе з сабакам па снежным горадзе, і самога Ілью, які неверагодна танчыць на сцэне падчас канцэрта. Усё гэта выдатна змантавана і глядзіцца на адным дыханні. Горад. Адзінота. Бясконцы рух. І – танец страсці.
2. Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі – “Я ішоў да цябе” (2003).
Занураючыся ў тэму, мы адразу ўзнавілі спадара Змітра – у яго даробку нямала песен пра каханне. Але неяк у памяці ўсплыла гэта кампазіцыя на вершы Алеся Камоцкага, якая ўвайшла ў адмысловы альбом “Паравіны году”. Альбом быў апублікаваны ў 2003-м, відэа, якое ўдалося адшукаць ў байнеце, 2009 года – але магія песні робіць сваю справу. “Я ішоў да цябе ад мінулай зямлі”, – Зміцер Вайцюшкевіч выконвае спеў разам Лявонам Вольскім на жывым канцэрце, запісаным “Белсатам”. Шчыры і шчымлівы расповед мужчын у пошуку той самай.
3. Сяргей Пукст – “Не было тебя” (2003).
Яшчэ адна песня на ўсе часы ад музыкі-экспрэсіяніста і эксперыментатара Сяргея Пукста. Гэта акурат называецца, калі каханне – не тое, чым падаецца.
“Я буду есть землю, глотать камни, лишь бы не было тебя” – фразу з кампазіцыі, што цікава, добра кідаць у гневе як актуальным каханым, так і экс.
Песня караценькая – 1 хвіліна 40 секунд. Але вобраз, які, дарэчы, мае мноства трактовак, вельмі яскравы – з намі адбываецца нешта моцнае, што мы не гатовы нават назваць.
Кліп быў зроблены Сяргею Пуксту пятнаццаць гадоў таму рэжысёрам Максімам Сірым. Хэло, стылістыка 2000-х!
4. Гурт Molchat Doma – “Звезды” (2020).
Класныя кліп і песня, у якой каханне адлюстроўваецца як найвышэйшая ступені свабоды. “Ты больше, чем Солнце, и больше далёкой звезды”, – спяваюць “Молчат Дома”, і ты разумееш, што гаворка ідзе пра пачуццё, якое змяняе чалавека назаўжды.
Пра гэта, уласна, і дасціпны, яскравы, натхняльны кліп Мікіты Костачкі, дзе ў галоўнай ролі здымаецца акцёр-купалавец Міхаіл Зуй.
У адзін цудоўны дзень і ў супрацоўніку ЖЭСа прачынаецца рок-стар.
5. Кабарэ-бэнд “Серебряная свадьба” – Ag (2015).
Знайсці песню пра каханне, напісаную жанчынай-музыкай, нам не склала працы, але хацелася чагосьці гэткага, таму, у рэшце рэшт, вярнуліся да класікі.
Песня Ag з аднайменнага максі-сінгла кабарэ-бэнда “Серебряная свадьба” падалася нам творам, які дае любові сусветнае вымярэнне. Любоў, увасобленая ў кампазіцыі Святланы Бень, не прагаворваецца, а адчуваецца. “Ангел, золотые глаза, крылья за спиною, посиди со мною. Жалко, что нельзя рассказать…”, – так гучаць радкі запеву, і нам зразумела, што пад “ангелам” аўтар (ка) можа мець на ўвазе і сапраўды анёла, а можа – і чалавека, існаванне якога дае нам сэнс жыць далей.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: