«Я ішоў да цябе»: пяць песень і кліпаў пра каханне да Дня святога Валянціна

Культура
Кадр з відэа "Звёзды" гурта "Молчат дома".

З нагоды Дня ўсіх закаханых Reform.by вырашыў пашукаць у байнеце песні і кліпы пра каханне ў выкананні беларускіх выканаўцаў. Пры гэтым мы паспрабавалі разгледзець з розных ракурсаў тое самае пачуццё, — якое, як вядома, можа спусташаць наша сэрца, так і напаўняць яго жыццём.

1. Гурт «Петля пристрастия» — «Цветок» (2018).

Наш невялікі love-парад пачынаем з кампазіцыі 2018 года, у якой лідар вядомага постпанк-гурта Ілья Чарапко-Самахвалаў спявае пра любоў перадусім. Усё скончыцца, а яно — каханне — застанецца. Ісціна — вядомая, але каштоўны ўласна сам аўтар — які адкрываецца, і дорыць свой погляд на свет. «Что с того, что время убегает, как сквозь пальцы песок. Ты самый лучший в моем цветнике цветок», — так гучыць прыпеў у кампазіцыі. У апошнім куплеце радок змяняецца, дадаючы яшчэ адну хвалю сэнсаў і пяшчоты: «Я вообще бы стал тобою, стал тобою, если бы мог. Ты самый лучший в моем цветнике цветок».

У кліпе мы бачым высакавольтныя вышкі, чыгуначыныя шляхі, дзяўчыну, якая гуляе з сабакам па снежным горадзе, і самога Ілью, які неверагодна танчыць на сцэне падчас канцэрта. Усё гэта выдатна змантавана і глядзіцца на адным дыханні. Горад. Адзінота. Бясконцы рух. І — танец страсці.

2. Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі — «Я ішоў да цябе» (2003).

Занураючыся ў тэму, мы адразу ўзнавілі спадара Змітра — у яго даробку нямала песен пра каханне. Але неяк у памяці ўсплыла гэта кампазіцыя на вершы Алеся Камоцкага, якая ўвайшла ў адмысловы альбом «Паравіны году». Альбом быў апублікаваны ў 2003-м, відэа, якое ўдалося адшукаць ў байнеце, 2009 года — але магія песні робіць сваю справу. «Я ішоў да цябе ад мінулай зямлі», — Зміцер Вайцюшкевіч выконвае спеў разам Лявонам Вольскім на жывым канцэрце, запісаным «Белсатам». Шчыры і шчымлівы расповед мужчын у пошуку той самай.

3. Сяргей Пукст — «Не было тебя» (2003).

Яшчэ адна песня на ўсе часы ад музыкі-экспрэсіяніста і эксперыментатара Сяргея Пукста. Гэта акурат называецца, калі каханне — не тое, чым падаецца.

«Я буду есть землю, глотать камни, лишь бы не было тебя» — фразу з кампазіцыі, што цікава, добра кідаць у гневе як актуальным каханым, так і экс.

Песня караценькая — 1 хвіліна 40 секунд. Але вобраз, які, дарэчы, мае мноства трактовак, вельмі яскравы — з намі адбываецца нешта моцнае, што мы не гатовы нават назваць.

Кліп быў зроблены Сяргею Пуксту пятнаццаць гадоў таму рэжысёрам Максімам Сірым. Хэло, стылістыка 2000-х!

4. Гурт Molchat Doma — «Звезды» (2020).

Класныя кліп і песня, у якой каханне адлюстроўваецца як найвышэйшая ступені свабоды. «Ты больше, чем Солнце, и больше далёкой звезды», — спяваюць «Молчат Дома», і ты разумееш, што гаворка ідзе пра пачуццё, якое змяняе чалавека назаўжды.

Пра гэта, уласна, і дасціпны, яскравы, натхняльны кліп Мікіты Костачкі, дзе ў галоўнай ролі здымаецца акцёр-купалавец Міхаіл Зуй.

У адзін цудоўны дзень і ў супрацоўніку ЖЭСа прачынаецца рок-стар.

5. Кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба» — Ag (2015).

Знайсці песню пра каханне, напісаную жанчынай-музыкай, нам не склала працы, але хацелася чагосьці гэткага, таму, у рэшце рэшт, вярнуліся да класікі.

Песня Ag з аднайменнага максі-сінгла кабарэ-бэнда «Серебряная свадьба» падалася нам творам, які дае любові сусветнае вымярэнне. Любоў, увасобленая ў кампазіцыі Святланы Бень, не прагаворваецца, а адчуваецца. «Ангел, золотые глаза, крылья за спиною, посиди со мною. Жалко, что нельзя рассказать…»,  — так гучаць радкі запеву, і нам зразумела, што пад «ангелам» аўтар (ка) можа мець на ўвазе і сапраўды анёла, а можа — і чалавека, існаванне якога дае нам сэнс жыць далей.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: