Фота: Thought Catalog, unsplash.com
in , ,

Меркаванне. Як «Гедройць» з Ежы можа стаць Юрыем

Віктар Марціновіч ніколі не атрымае «Гедройця». Бо Віктар – свядомы і паслядоўны папсавік.

Віктар свой выбар зрабіў асэнсавана і апрацоўвае сваю дзялку як той кітаец – без перакураў. Да Віктара будуць чэргі, бо людзі любяць папсу, а не інтэлектуалізм. Больш за тое – людзям хочацца мець сваю ўласную папсу.

Уладзіміра Арлова будуць шанаваць заўжды. І справа тут не ў якасці тэкстаў, а ў тым, што Арлоў зрабіў за жыцьцё як чалавек. А як чалавек ён пашырыў вакол сябе ідэю беларускасці. Тую самую ідэю, якую Віктар Марціновіч папулярызуе вядомымі яму спосабамі: імітацыяй кампутарнай гульні і закосам «пад кіно».

Віктар і Уладзімір – звёны аднаго ланцугу. І маладзейшы, і старэйшы аўтары працуюць на адну тэму. А менавіта – на ўкараненне беларусацэнтрычнасці.

А, напрыклад, Альгерд Бахарэвіч, працуе на ўкараненне бахарэвічацэнтрычнасці. Таму Альгерд ніколі не атрымае «Гедройця». Бо «Гедройць» – не пра літаратуру, а пра іерархіі. «Хто ты такі, каб пісаць пра свае 90-я?». Хто ты такі, вас тут не стаяла, я занімаў, у міня праязны… Спачатку заявіся ваабшчэ, а пасля мы пачытаем твае тэксты.

Іерархічнасць сыходзіць разам з носьбітамі самой ідэі падпарадкавання паводле прыдуманай кімсьці схемы. Калі вам не падабаецца выбар журы «Гедройця», проста скіньцеся па 20 рублёў на свайго аўтара. Хай будзе 100500 «Гедройцяў»! Гэта тост.

І так: калі вы скінецеся, то «Гедройць» з Ежы ператворыцца на Юрыя. Бо прэміі ня мусяць быць замежнымі.

***

Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

***

Спадабаўся матэрыял? Паспей абмеркаваць яго ў каментах пабліка RFRM на Facebook, пакуль усе нашыя там. Далучайся да самай актыўнай суполкі рэфарматараў у Беларусі і запрашай сяброў!

Вам это интересно?

-1 голосов
Upvote Downvote

Total votes: 1

Upvotes: 0

Upvotes percentage: 0.000000%

Downvotes: 1

Downvotes percentage: 100.000000%

Добавить комментарий

Загрузка…

Оставьте комментарий

комментариев

Путин на Форуме регионов: 4 млрд долларов инвестиций и АЭС

«Белоруснефть» создаст государственную сеть зарядок для электромобилей