«Янушкевіч» выдае адзін з найлепшых твораў сучаснай польскай прозы — «Караля» Шчэпана Твардаха

Культура
Фота: facebook.com/januskevic.books.

Анонс выхаду знакамітага рамана польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха “Кароль” зрабіла беларускае выдавецтва «Янушкевіч». Кніга ў перекладзе Міколы Раманоўскага на беларускую мову мусіць выйсці ў свет 31 студзеня. На жаль, у Беларусі выданне распаўсюджвацца не будзе.

Раман “Кароль” Шчэпана Твардаха страсянуў польскі кніжны рынак яшчэ ў 2016 годзе, імгненна стаўшы бестселерам. У 2021 годзе Андрэй Янушкевіч пачаў перамовы з польскім «Wydawnictwo Literackie» аб выданні кнігі на беларускай мове. Але праект ажыццявіўся толькі цяпер.

Чым жа ўнікальны твор?

“Кароль” – гэта раман-феномен, пішуць адмыслоўцы.

«Чытач апынаецца ў Варшаве 1937 года. Гэта час вялікага напружання, калі польскае грамадства ўсё больш трапляе пад уплывы фашысцкіх ідэй з Германіі. Сталіцу раздзіраюць розныя класава-палітычныя супярэчнасці і нацыянальныя канфлікты – польскія радыкальныя нацыяналісты супраць сацыялістаў, палякі супраць яўрэяў, — знаёміць з творам беларускае выдавецтва.

На гэтым фоне разыгрываецца драма, ад якой не адарвешся да апошняй старонкі. З аднаго боку, ты чытаеш баявік, сапраўдны экшн, дзе не бракуе страляніны, гвалту і сексу. Але для аўтара ўсё гэта толькі інструменты для пастаноўкі ўніверсальных, векавечных пытанняў, на якія чалавек, як бы ён не ўзвысіўся ці застаўся “маленькім”, вымушаны адказваць усё сваё жыццё».

Шчэпан Твардах — адзін з самых папулярных польскіх пісьменнікаў XXI стагоддзя. У сваіх кнігах ён віртуозна балансуе на грані белетрыстыкі і глыбокай інтэлектуальнай рэфлексіі. Лаўрэат шматлікіх нацыянальных літаратурных узнагарод; яго кнігі перакладзены амаль на ўсе еўрапейскія мовы (апрача рускай), паводле іх здымаюцца серыялы. Твардах паходжаннем з Сілезіі (Śląsk), што ён выразна падкрэслівае. Улюбёны час пісьменніка — 1910-я — 1930-я гады.

Для выдавецтва «Янушкевіч» — гэта другая кніга, анасаваная да выхаду з пачатку новага года. У лютым плануецца публікацыя перакладу рамана Эрнэста Хэмінгуэя «І ўзыходзіць сонца» (перакладчык — Юрка Гаўрук). Толькі на днях выдавецтва ў выгнанні апублікавала рашэнне суда, згодна з якім яму забаронена выдаваць кнігі ў Беларусі. Але «Янушкевіч» працягвае сваю дзейнасць у Польшчы, у тым ліку, дзякуючы магістрату «Кнігаўка», да якога можа далучыцца кожны ахвочы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: