Яшчэ адно жыццё “Музы” – фармацыя s o ż выпусціла дэбютны сінгл

Культура
Фрагмент вокладкі сінгла.

Сайд-праект гомельскага калектыву Soż – фармацыя s o ż – выклаў у сеціва дэбютный сінгл Muza.

Запісалі трэк музыкі Байсан (Алесь Плотка), Бензін (Іван Марозька) і Павел Пракапенка.

Напісана песня на верш “Муза” Алеся Плоткі, і трэба дадаць, што гэта ўжо чацвёртая рэінкарнацыя твору беларускага паэта. У пачатку 2010-тых кампазіцыю на гэты верш выканаў гомельскі аўтар Вigi, у 2014 годзе “Муза” прыйшлася даспадобы Насце Шпакоўскай, лідарке гурта Naka – і яна стварыла сваю кампазіцыю на гэты тэкст. Гэтым разам “Муза” атрымала невялікую рэдакцыю і моўнае пераўвасабленне – з беларускай на польскую яе перастварыла перакладчыца Міра Лукша.

Што атрымалася? Muza, апранутая ў жорсткі сінці-рок s o ż a, набыла аблічча… галаграмы. Горад, пустэча, віскі, і муза, якая ўжо даўно не мучыць, а ператварылася, як і свабода, у лічбавы прывід. Нечаканы шпацыр па прасторы амаль “Таго, хто бяжыць па лязе”, аднак з прывязкай да беларускіх рэалій. “Jesteś nikim, Tak ja ja”, – радок, які гучыць часцей за рэфрэн.

Паслухаць сінгл на розных платформах (і выбудоваць сваі асацыяцыі на трэк) можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:


Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: