У нядзелю, 30 красавіка, праект Анастасіі Шпакоўскай Nakapiano грае вясновы канцэрт у Вільні.
“Свет змяняецца. Змяняемся мы. Мяняем гарады, жыццё, лёсы. Але ж нязменнасць ёсць у творчасці, у любові. Усё тое, што робіць нас сумленнымі і жывымі, думаючымі і сапраўднымі,” – запрашае спявачка на свой канцэрт.
Анастасія Шпакоўская – спявачка, салістка гурта Naka і актрыса Мінскага тэатра імя М. Горкага з 2002 года да верасня 2020 года, пасля звальнення з тэатра вымушана была пераехаць з Беларусі ў Кіеў.
Гурт Naka выпусціў 4 альбомы: «Тебе», «Пора», «Довольна», «Мая Малітва» і два альбомы праекта Nakapiano.
Квіткі – 15 еўра на ўваходзе наяўнымі.
Дата: 30 красавіка
Час: 18.30 – дзверы, 19.30 – пачатак (час мясцовы)
Месца: клуб Paviljonas, Pylimo g., 21B, Вільня
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: