Канверт салідарнасці, прысвечаны Алесю Бяляцкаму, выпусцілі ва Украіне

Культура
Фота: hpravy.org.

Адмысловы канверт, прысвечаны Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму, і марка з гербам “Пагоня” з’явіліся ва ўжытку ва Украіне, паведамляе выданне “Гарадзенская Праваабарона”.

Ініцыятар іх выпуску – Уладзімір Ханас, грамадскі дзеяч з Тэрнопаля. Дапамагалі ў выданні і гарадзенскія праваабаронцы.

“Ва Украіне хапае патрыятычных марак, сусветны розгалас выклікаў знакаміты “рускі карабель”. У Беларусі такіх брэндаў няма. Таму мы вырашылі выпусціць праект маркі з беларускай сімволікай. Пасля абмеркаванняў вырашылі абраць стылізаваны варыянт адной з першых марак незалежнай Беларусі з гербам “Пагоня”, – адзначыў спадар Уладзімір.

Гэта афіцыйны плацежны сродак – і своеасаблівы сімвал падтрымкі і салідарнасці з беларускім народам. І канверты, і маркі зробленыя, пасля спецгашэння — мы іх дашлем беларускім сябрам”, – пракаментаваў ён навіну.

Канверт салідарнасці, прысвечаны Алесю Бяляцкаму, выпусцілі ва Украіне
Фота: hpravy.org.

Таксама ва ўжытак выйшлі канверты і з выявай Аляксандры Матвійчук, кіраўніцы Цэнтра грамадзянскіх свабод – украінскай арганізацыі, якая падзяліла летась Нобелеўскую прэмію міру з Алесем Бяляцкім і расійскім “Мемарыялам”.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: