Пра прэм’еру кнігі Альгерда Бахарэвіча расказалі на стронцы платформы для беларускіх аўдыякніг «Кніжны воз» у Фэйсбуку.
«Беларускае фэнтэзі з элементамі трылеру. Дзіцячая кніга, якую, спадзяецца аўтар, будзе цікава прачытаць і дарослым, – паведамляецца ў анатацыі. – Як выбрацца з пасткі, не маючы ні тэлефона, ні зброі, і знайсці зніклых сяброў? Колькі твараў у туману? Што такое гісторыя — і калі канчаецца мінулае? Якую таямніцу хаваюць нашыя бацькі — і ці чуе нас Бог, калі мы маўчым? Гэтымі пытаннямі задаюцца героі кнігі, Лявон, Анцік і Юля, нечакана апынуўшыся ў таямнічым краі, які не знойдзеш ні ў Вікіпедыі, ні на школьных мапах».
Паслухаць кнігу можна тут.
Агучыў: Алег Гарбуз.
Апрацоўка гуку: Дзмітрый Фрыга.
Вокладка: Кацярына Дубовік.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: