Краязнаўцы з супольнасці “Пошукі старога Гомеля” прэзентавалі ў сваім тэлеграм-канале канцэпцыю развіцця адной з цэнтральных вуліц Гомеля.
“Гомельцы прызвычаіліся глядзець на горад праз стандарты казарменнага добраўпарадкавання: ёсць плітачка, лавачка і ліхтар – выдатна.

Мы ж на прыкладзе вуліцы Мільённай (сёння Білецкага) паспрабавалі паглядзець, як куток цэнтра Гомеля можа выглядаць пры сучасным падыходзе да добраўпарадкавання“, – тлумачаць ідэю краязнаўцы.
Візуалізацыі зроблены на аснове 3D-рэканструкцыі гістарычнага выгляду Мільённай.
Вуліца стала пешаходнай – рэалістычны і чаканы варыянт для вуліцы, прылеглай да парку. Сёння ж вуліца прыстасаваная для бясплатнай паркоўкі соцень аўтамабіляў.

Краязнаўцы прапануюць запусціць на вуліцы першы гомельскі трамвай: “Гэта мара гамельчукоў першай паловы ХХ стагоддзя і сімвал вялікіх укладанняў у развіццё зручнага сучаснага транспарту. Спалучэнне трамвайных шляхоў з пешаходнай вуліцай шырока практыкуецца ў гістарычных цэнтрах еўрапейскіх гарадоў. Дарэчы, трамвайная лінія менавіта на Білецкага праектавалася ў 1930-х гадах. Сёння ж трамвай – гэта дарагі від транспарту, але пры гэтым вельмі эфектыўны і экалагічны“.

Прапануюць азеляненне вялікімі дрэвамі. З «нулявых» гадоў колькасць дрэваў у гістарычным цэнтры няспынна зніжаецца. Высаджванне і падтрыманне адразу вялікіх дрэваў у іншых гарадах – рэальная практыка.
А таксама – аднаўленне асобных помнікаў, якія былі знесеныя для пабудовы абкама. Гэта наўрад ці папсуе існуючы сквер – для аднаўлення будынкаў неабходны знос адзінкавых дрэваў. З плюсаў – магчымасць арганічна размесціць новыя аб’екты культуры ці кавярні.
У каментах пярэчанне выклікаў толькі пуск трамвая па вузкай вуліцы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: