Крохкі чалавек без уніформы: выстава «Калектыўная свядомасць» Кацярыны Пашкевіч адкрылася ў мінскай галерэі DK

Культура
Кацярына Пашкевіч. Абрад ініцыяцыі. 2022.

Маладая мастачка Кацярына Пашкевіч над сваім апошнім праектам працавала зусім нядоўга – каля чатырох месяцаў.

«Што застаецца ад нашай асобы, калі мы знаходзімся ва ўладзе калектыўнай эйфарыі?» – задала яна сабе пытанне і пачала разважаць на гэту тэму на старонках свайго візуальнага дзённіка. Напісала маленькія палотны – крыху большыя за старонкі дзённіка, пасля некалькі вялікіх. Пасля вырвала старонкі дзённіка і прымацавала іх на сцяну галерэі, выразала абрысы людзей, падвесіла іх да сцяны.

Крохкі чалавек без уніформы: выстава «Калектыўная свядомасць» Кацярыны Пашкевіч адкрылася ў мінскай галерэі DK

Вялікія палотны сталі акцэнтамі экспазіцыі.

Па розных паверхнях – паперы і палатна – прабягае пужлівы алень, збіраюцца людзі для выканання нейкіх, часам зразумелых, часам загадкавых калектыўных дзеянняў, апранаюць уніформу, разам маўчаць ці пагружаюцца ў таямніцу сузірання, апынаюцца ў адзіноце на краі выбару ці шукаюць паратунку.

Крохкі чалавек без уніформы: выстава «Калектыўная свядомасць» Кацярыны Пашкевіч адкрылася ў мінскай галерэі DK

«Харысты, вучні закрытых школ, удзельнікі магічных і рэлігійных абрадаў, гульцы адной каманды-вобразы, вакол якіх я хаджу, нібы па спіралі, разглядаючы знешнія атрыбуты і спрабуючы зразумець унутранае ўладкаванне» – мастачка пагружае гледача ў экзістэнцыйныя станы, пры гэтым пакідае яго самастойна разбірацца са сваімі карцінамі, бо стварае наўмысна недаказаныя вобразы.

Крохкі чалавек без уніформы: выстава «Калектыўная свядомасць» Кацярыны Пашкевіч адкрылася ў мінскай галерэі DK
Кацярына Пашкевіч. In unison. 2022. Фота: reform.by.

Кацярына вучылася на мастака кіно – і гэта адразу не скажаш, таму што яна смела працуе з колерам, практыкуе раскошнае і тонкае пісьмо, з лірычнымі нюансамі і драматычнымі кантрастамі.

Крохкі чалавек без уніформы: выстава «Калектыўная свядомасць» Кацярыны Пашкевіч адкрылася ў мінскай галерэі DK
Кацярына Пашкевіч. Mystery. 2022. Фота: reform.by.

Аднак кінасюжэты ляжаць дзесьці ў глыбіні гэтых вобразаў, як і характар пабудовы твораў абумоўліваецца шмат у чым кінасцэнаграфіяй. Выпісаныя ў карцінах плоскасці размяшчаюцца пад рознымі нахіламі, нечаканы антураж, павароты дарог – у гэтае царства крывых люстэрак змяшчаюцца героі, каб апынуцца ў ілюзорнасці і шукаць выйсця. І гэта заўсёды недаказанасць, заўсёды рух і пераходныя станы ­– нібы скончылася адна сцэна, а зараз мусіць пачацца іншая, а мы заміраем у чаканні і не зусім разумеем, што здарылася. Аднак наш эмацыйны стан чамусьці супадае з мастакоўскім – так часта бывае, калі чытаеш старонкі чужога дзённіка.

Крохкі чалавек без уніформы: выстава «Калектыўная свядомасць» Кацярыны Пашкевіч адкрылася ў мінскай галерэі DK

У яе візуальных дзённіках часам з’яўляюцца словы, яны складаюцца ў фразы і перакрываюць выявы, блытаюцца з імі. Аднак прамоўленае ў словах адступае, і тады форма пачынае жыць сваім жыццём. Яе вобразы складаюцца ў няпэўныя, мігатлівыя калажныя кампазіцыі – перад некім яны раскрываюць свой змест, а некаму недаступныя.

Самае неверагоднае ў гэтай экспазіцыі – складаная сцэнаграфія самой выставачнай прасторы. Выстава раскрываецца перад намі на розных узроўнях – на давяральна-інтымным – у россыпе каляровых дзённікавых старонак і на больш іерархічна выбудаваным – у карцінах, але рэхам і паўтаральным вобразам, які нібы ўспышка маланкі яднае ўсю гэтую прастору, з’яўляецца вобраз аленя. Ён як пячатка ці аўтарскі подпіс фіксуе агульны настрой трывожнай імклівасці.

Крохкі чалавек без уніформы: выстава «Калектыўная свядомасць» Кацярыны Пашкевіч адкрылася ў мінскай галерэі DK

Адшукаць ключавыя кропкі тут зусім няпроста. Сюжэты здаюцца няпэўнымі, выпадковымі. Можа, гэта кампазіцыя з татэмным аленем, прынамсі гэта карціна самая вялікая? Цікавы сюжэт, калі ружовы каўнерык уніформы ператвараецца ў ярмо, аднак гісторыя не такая і адназначная, можа, гераіню ўсё задавальняе? А магчыма, самае важнае тут невялікае палатно, дзе голая дзяўчына трымае ў руках адзенне, якое збіраецца апрануць. Зараз яна разгорне яго, апранецца і стане сацыяльнай «адзінкай», максімальна непрыкметна ўпішацца ў вялікі калектыў. А пакуль яна сам-насам з сабой, вельмі крохкая ў стане максімальнай няпэўнасці.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: