З нагоды Міжнароднага дня тэатра незалежная тэатральная група “Купалаўцы” адкрылі доступ на на сваім YouTube-канале да ўсіх пастановак.
Нагадаем, што за гэты час на анлайн пляцоўцы “Купалаўцаў” назбіралася пятнаццаць праектаў. Ад тых самых “Тутэйшых” паводле п’есы Янкі Купалы ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна, сыграных яшчэ ў Мінску у 2020 годзе, – да “Сфагнума” паводле твору Віктара Марціновіча, рэжысёрам якога выступіў Аляксандра Гарцуеў і прэм’ера якога адбылася на сцэне Драматычнага Тэатра ў Варшаве.
Ды яшчэ “Рамантычнасць”, якую незалежная трупа рэалізавала ў варшаўскім Тэатры Польскім, тры чыткі праекта “Kuo vadis?”, сыграныя ў Штутгарце ў Тэатры Рампэ, “Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі” – Куплаўцы адыгралі гэты спектакль на фестывалі «Boska Komedia» ў Кракаве… Столькі новых сцен, гарадоў, новых выклікаў… Столькі намаганняў заставацца з гледачом, быць у часе і быць, перараджацца Тэатрам, непарыўна звязаным з Беларуссю. Гісторыя “Купалаўцаў” пішацца нягледзячы ні на што, і толькі хочацца пажадаць, каб, нарэшце, наш дарагі калектыў у выгнанні займеў сваю сталую пляцоўку.
Сёння незалежная трупа гэтаксама павіншавала сваіх гледачоў і новым выпускам праекта “Тэатр К у горадзе М”. У трэцяй частцы праекта – “Аўстэрыя” – “колішняя жыхарка літаратурнага-драматургічнага паддашка” Вольга Бабкова распавяла пра яшчэ адзін куточак тэатральнай прасторы – кавярню “тэатра “К”. Кавярня таксама, як іншыя “жывыя” сцены тэатра, мае свае – цікаўныя і пяшчотныя – гісторыі.
Глядзець праекты “Купалаўцаў” можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: