«Купалаўцы» ў Варшаве даюць прэм’еру «Сфагнум» паводле рамана Віктара Марціновіча

Культура
Афіша "Купалаўцаў" да спектакля "Сфагнум". Фота: facebook.com/kupalaucy.

Вольная тэатральная група «Купалаўцы» завяршае год прэм’ерай спектакля «Сфагнум» паводле рамана беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча.

Прэм’ера адбудзецца 22 снежня ў Варшаве на сцэне «Перадавік» Драматычнага Тэатра (Teatr Dramatyczny) па адрасе ul. Olesińska, 21.

Рэжысёр, аўтар інсцэніроўкі — Аляксандр Гарцуеў.

Аўтар перакладу рамана на беларускую мову — Віталь Рыжкоў.

«Праца дапамагае нам быць бліжэй адно да аднаго, адчуваць вашу падтрымку, рассейвае цемру і дорыць надзею на выхад з адвечнай багны. Ці нават на саму пераацэнку гэтай з’явы. У гэтым снежні мы зацягнем вас у наша балота», — анансуюць новую працу артысты.

Ролі ў «Сфагнуме» выконваюць: Сяргей Чуб, Мікалай Стонька, Аляксандр Зелянко, Аляксандр Казела, Алег Гарбуз, Міхась Зуй, Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Валянціна Гарцуева, Кацярына Яворская, Ігар Сігоў.

Сцэнаграфія, касцюмы – Аляксандра Канарска.

У спектаклі будзе выкарыстана музыка Міхала Клеафаса Агінскага, Антоніа Вівальдзі, Жана-Марка Біркгольца, Aляксандра Зелянко, Дзмітрыя Фрыгі.

“Сфагнум” – гэта сума назіранняў за тым, як дзіўна ўсё ўладкавана ў сучаснай Беларусі, сфармуляваная ў не зусім цэнзурнай форме. Гэта не спектакль пра вёску. Гэта не спектакль пра балота. Гэта спектакль пра абсурд, у які пагрузілася Беларусь», — адзначаецца ў анатацыі да пастаноўкі.

«Што значыць сфагнум? Сфагнум – гэта балотная расліна, тарфяны мох. Як кажа адзін з герояў п’есы: “Тут з яго ўсё, паглядзіце пад ногі: купіны – жывы сфагнум, торф – перагнілы сфагнум. Партызаны сухі сфагнум бралі замест бінтоў і ваты. А людзі мясцовыя, калі хаты будуюць, сфагнум між бярвення кладуць, каб цёпла было. А яшчэ ён гарыць добра. Сфагнум – лекі, сфагнум – паветра, сфагнум – агонь, сфагнум – вада, сфагнум – зямля пад нагамі. Уся краіна – сфагнум”.

Анлайн-трансляцыя спектакля будзе даступная на YouTube-канале «Купалаўцы» ў дзень прэм’еры а 21.00 па Мінску.

Пастаноўка была ажыццёўлена пры падтрымцы Тэатральнага інстытута імя Збігнева Рашэўскага, Драматычнага тэатра Варшавы, Фонда «Тутака», Музея Вольнай Беларусі і фінансавай дапамозе Стабілізацыйнага фонду.

Усе падрабязнасці — на старонцы «Купалаўцы» ў сацсетках. Падтрымаць тэатр у выгнанні можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: