“Размовы маленькага геданіста” – так будзе называцца новы відэапраект пра беларускае мастацтва куратаркі і арт-менеджаркі, аўтаркі блога Little gedonist ( “Маленькі геданіст”) Вольгі Мжэльскай. Ад сёння пілот новага праекта можна глядзець у Instagram i Tiktok.
“У кароткіх відэа я буду расказваць пра беларускае мастацтва: рэпартажы з выстаў, дыялогі з артысткамі і артыстамі, пэўныя ўрыўкавыя думкі ці рэакцыі на падзеі, – прадстаўляе сваю новую працу ў сацсетках беларуская арт-дзяячка. – Я б хацела паспрабаваць злавіць гэты час за яго гузікі, – дадае яна. – У культуры адбываецца шмат працэсаў, і яны дужа хуткія і хаатычныя. Я не ў стане асягнуць усё, але хачу ўхапіцца за тое, што мне даступна і цікава. Таму выбар падзеяў і персанажаў будзе вельмі суб’ектыўны”, – адзначае Вольга.
Разам з Вольгай Мжэльскай над праектам працуе аператар Алекс Скідан.
Спасылкі на запрашэнне да відэапраекта можна паглядзець тут і тут.
Вольга Мжэльская – куратарка, арт-менеджарка, журналістка, PR-менеджарка, сузаснавальніца ініцыятывы Dyslexia Belarus. Жыве ў Варшаве. Апошнія праекты, якія курыравала дзяячка – выстава Ігара Цішына “Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі” ў Музеі вольнай Беларусі, выстава “209 дзён шэрага” Ташы Кацуба ў галерэі Galeria Promocyjna; проста зараз куратарка рыхтуе да адкрыцця выставу Рамана Камінскага “Past Garden” у HOS gallery. Актыўна займаецца прамоцыяй беларускіх мастакоў і мастацтва.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: