Лекцыя пра вобразы беларусаў XIX – пачатку ХХ стагоддзяў, зафіксаваных фатографамі і навукоўцамі, пройдзе ў Вільні

Культура

Сёння ў 19:00 у CreateCulture Space адбудзецца лекцыя гісторыка Сцяпана Захаркевіча «Беларусь праз аб’ектыў фотаапарата: вобразы беларусаў XIX – пачатку ХХ ст. зафіксаваныя фатографамі і навукоўцамі».

Фотаздымкі ўжо амаль два стагоддзя з’яўляюцца неад’емнай часткай нашага жыцця. Мы ўжо настолькі прызвычаіліся да іх, што перасталі заўважаць. Аднак так было незаўсёды. Першыя фатографы аказалі больш значны ўплыў, чым можа сёння падавацца. Іх фотаздымкі з’яўляліся ў кнігах аб гісторыі і культуры Беларусі, аб’явах, плакатах ці на выставах і ў музеях, ствараючы вобраз нашага краю, які на доўгі час замацаваўся як кананічны.

Лекцыя пра вобразы беларусаў XIX – пачатку ХХ стагоддзяў, зафіксаваных фатографамі і навукоўцамі, пройдзе ў Вільні

Хто і як фатаграфаваў беларусаў, навошта і чаму? Як фотаздымкі выкарыстоўваліся ў публічнай прасторы, на каго, што і якім чынам маглі ўплываць? Якія сэнсы і ідэі ўкладаліся ў гэтыя фотаздымкі? Ці была розніца паміж навуковай фіксацыяй і творчым працэсам? Пра гэтыя і іншыя пытанні фарміравання візуальнага вобраза беларускасці ў канцы XIX – пачатку ХХ стагоддзя будуць разважаць на лекцыі.

Выступ адбудзецца ў межах цыклу лекцый «Вобразы Беларусі, беларусаў і беларускасці: Сродкі і спосабы ўплыву на фарміраванне нацыянальных праектаў Беларусі».

Рэгістрацыя тут.

Дата: 3 красавіка

Час: 19:00

Месца: CreateCulture Space (Karmelitų g. 5), Vilnius

Умовы ўваходу: 5€

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: