Літаратарка Ганна Комар склала спіс перакладаў беларускай літаратуры на англійскую мову

Культура
Фрагмент вокладкі перакладу "Дзікага палявання караля Стаха" Уладзіміра Караткевіча.

Ганна Комар, паэтка, перакладчыца і рэдактарка выдавецтва “Скарына / Skaryna Press” склала ліст публікацыяў беларускай прозы і паэзіі ў перакладзе на англійскую мову.

Часам (не так часта, як хацелася б) мяне пытаюць, дзе можна прачытаць беларускую паэзію на англійскай мове, – піша аўтарка спісу. – Пасля паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі 2020-2021 гадоў анталогіі беларускай паэзіі і прозы былі апублікаваныя на некалькіх еўрапейскіх мовах: шведскай, нямецкай, літоўскай, дацкай, польскай, рускай. Але не на англійскай. Аднак беларуская літаратура на англійскай мове існуе; вы можаце знайсці некаторыя з гэтых перакладаў, але гэта праблема. Я хачу крыху палегчыць жыццё тым, хто хоча чытаць беларускае пісьменства на англійскай мове, таму сабрала невялікі дайджэст. Ён не поўны, можа, непаслядоўны, нешта прапускае. Я пабудавала яго на аснове камбінацыі таго, што я ведаю, і таго, што я выявіла у ходзе даследаванняў“.

Ганна Комар распачынае свой спіс з праекта Free All Words, тэкставага і перакладчыцкага фонду для пісьменнікаў з краін, якія знаходзяцца пад ціскам. Ён быў створаны ў 2022 годзе пад эгідай Еўрапейскай рады пісьменнікаў (EWC) і падтрымаў пераклады беларускіх і ўкраінскіх аўтараў, у асноўным паэтаў, на розныя мовы, уключаючы англійскую. На іх вэб-сайце профіль кожнага аўтара працуе як кніга, старонкі якой вы можаце перавярнуць, ці можаце выбраць верш са спісу.

Далей у спісе перакладаў ідуць пераклады зборнікаў Юліі Цімафеевай «Motherfield» (2022), Вальжыны Морт “Music for the Dead and Resurrected” (2020), вершаў Юліі Чарнышовай, якая цяпер жыве ў Львове, Крысціны Бандурынай, Вольгі Гапеевай, зборнік аповедаў Тані Скарынкінай “A Large Czesław Miłosz With a Dash of Elvis Presley” (2018).

Беларуская класіка прадстаўлена перакладамі Веры Рыч.

Выданне радыё Свабода “Poems on liberty: reflections for Belarus” уключае некалькі дзясяткаў вершаў беларускіх аўтараў некалькіх пакаленняў.

У спісе перакладзеных аўтараў можна таксама знайсці творы Альгерда Бахарэвіча, турэмную літаратуру Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча і Максіма Знака, кнігі Святланы Алексіевіч, а таксама класіку – “King Stakh’s Wild Hunt” Уладзіміра Караткевіча і “People of the marsh” Івана Мележа.

Цалкам прагледзець увесь спіс і пазнаёміцца з кнігамі іншых аўтараў можна тут. У тэксце Ганны Комар закладзена опцыя прайсці па спасылцы і набыць упадабанае выданне.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:


Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: