Беларускі рок-музыкант Лявон Вольскі ўзнагароджаны медалём да стагоддзя БНР за заслугі дзеля беларускага культурніцкага адраджэння. Уручэнне медаля адбылося 22 ліпеня ў Варшаве на канцэрце спевака, інфармуе Рада БНР.
«Фантастычны сюрпрыз проста на канцэрце! Сёння на канцэрце ў Варшаве я быў уганараваны высокай узнагародаю – мэдалём Рады БНР. Шчыра дзякую!», – напісаў Лявон Вольскі ў Facebook.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: