Лявон Вольскі зрабіў кавэр на легендарную песню Піта Сігера «Where Have All The Flowers Gone”

Культура
Фота: facebook.com/LavonVolski.

У беларускамоўным варыянце Лявона Вольскага слынны антываенны заклік Піта Сігера «Where Have All The Flowers Gone” займеў назву «Дзе кветкі?».

Амерыканскі фолк-выканаўца і грамадскі актывіст Піт Сігер напісаў песню «Where Have All The Flowers Gone” яшчэ ў 1955 годзе. Яна сталася асабліва папулярнай у часы В’етнамскай вайны. Таксама публіка добра ведае бліскучае выкананне і прачытанне кампазіцыі Марлен Дытрых.

«Дык вось, сёньня ты пачуеш гэты твор па-беларуску. “Дзе кветкі?” — наша кавэр-вэрсія клясычнага антываеннага твору», — прэзентаваў слынны музычны пратэст на сваёй старонцы ў Facebook Лявон Вольскі.

«Нам падаецца, што ў цяперашні неспакойны час зьмест гэтай антываеннай песьні асабліва актуальны, — тлумачыцца ў апісанні да кампазіцыі. — Замест таго, каб слухаць мілітарысцкія заклікі, якія пастаянна гучаць у тэлевізары і інтэрнэце, паслухайце лепей гэтую песьню, і ёсьць надзея, што вы нешта зразумееце».

Дарэчы, малюнкі ў кліпе беларускі музыка выканаў сам. Мантаж відэа — Ігар Назаранка.

Ніжэй прыводзім цалкам тэкст кампазіцыі.

***

А дзе зьніклі кветкі ўсе

Хуткаплынна?

А дзе зьніклі кветкі ўсе

Шмат год таму?

А дзе зьніклі кветкі ўсе?

Іх дзяўчаты зрэзалі.

Ну, хто навучыць вас,

Ну, што навучыць вас?

 

Зьніклі ўсе дзяўчаты дзе

Хуткаплынна?

Зьніклі ўсе дзяўчаты дзе

Шмат год таму?

Зьніклі дзе дзяўчаты ўсе?

Выйшлі замуж за хлапцоў.

Ну, хто навучыць вас,

Ну, што навучыць вас?

 

А дзе зьніклі хлопцы ўсе

Хуткаплынна?

А дзе зьніклі хлопцы ўсе

Шмат год таму?

А дзе зьніклі хлопцы ўсе?

Сталіся жаўнерамі.

Ну, хто навучыць вас,

Ну, што навучыць вас?

 

Зьніклі ўсе жаўнеры дзе

Хуткаплынна?

Зьніклі ўсе жаўнеры дзе

Шмат год таму?

Зьніклі ўсе жаўнеры дзе?

У магілах сьпяць даўно.

Ну, хто навучыць вас,

Ну, што навучыць вас?

 

Зьніклі ўсе магілы дзе

Хуткаплынна?

Зьніклі ўсе магілы дзе

Шмат год таму?

Зьніклі ўсе магілы дзе?

Зарасьлі ўсе кветкамі.

Ну, хто навучыць вас,

Ну, што навучыць вас?

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: