Лонданскі Barbican абвясціў аб сусветнай прэм’еры спектакля Беларускага Свабоднага тэатра «Дзікае паляванне караля Стаха»

Главное
Фота: barbican.org.uk

«Лонданскі Barbican абвясціў аб сусветнай прэм’еры Беларускага Свабоднага тэатра, якая адбудзецца 14-16 верасня 2023 года на галоўнай сцэне аднаго з вядучых сусветных цэнтраў мастацтваў, – паведамляе рэжысёр і арт-дырэктар Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін. – Ёй стане спектакль «Дзікае Паляванне Караля Стаха» паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча».

«Дзікае паляванне караля Стаха» – сінтэз оперы, драматычнага тэатра, мультымедыя і жывой музыкі, пазначаны жанрам «гатычны нуар». У спектаклі прымаюць удзел артысты з Беларусі і Украіны.

Спектакль ідзе на беларускай мове з англійскімі субтытрамі.

Творчая група:

  • Рэжысура, драматургія і адаптацыя тэксту – Мікалай Халезін
  • Сарэжысёр – Наталля Каляда
  • Кампазітар – Вольга Падгайская
  • Дырыжор – Віталь Алексяёнак
  • Сцэнаграфія і касцюмы – Мікалай Халезін і Надзея Саяпіна
  • Харэаграфія – Марыя Сазонава
  • Лібрэта – Андрэй Хадановіч
  • Кіраўнік вытворчасці – Эд Боргінс
  • Шоураннер – Святлана Сугака
  • Кіраўнік дырэктар  – Надзя Бродская
  • Прадзюсар – Юлія Сарві

Оперныя салісты:

  • Ілля Сільчукоў (барытон)
  • Тамара Калінкіна (сапрана)
  • Ірына Жыцінская (мецца-сапрана)
  • Олександр Фаркушак (барытон)
  • Дзмітрый Фошчанка (тэнар)

Акцёры:

  • Кацярына Вострыкава
  • Павел Гарадніцкі
  • Сяргей Квачонак
  • Марыя Сазонава
  • Станіслава Шаблінская
  • Раман Шыцько
  • Ігар Шугалееў

Музыканты:

  • Паліна Горбач (віяланчэль)
  • Віталь Дарашук (сапрана, фагот)
  • Кузьма Папакуль (i скрыпка)
  • Антон Пастушок (кантрабас)
  • Анастасія Пятрова (II скрыпка)
  • Вольга Падгайская (фартэпіяна)
  • Ганна Палішчук (фартэпіяна)
  • Яўген Шымановіч (кларнет, бас-кларнет)

Квіткі можна набыць на сайце тэатра.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:


Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: