“Не толькі функцыянальны аксэсуар, але і памятны сувенір, які нагадвае пра залатыя часы дзіцячага тэлебачання Беларусі”, – так рэкламуе сваю навінку – лімітаваную серыю гадзіннікаў “Паца-Ваца” – Мінскі гадзіннікавы завод “Луч”.
Выглядаюць гадзіннікі, якія прадаюцца ў калекцыі “Асоба” і прысвечаны культаваму герою тэлебачання 1990-х, даволі стрымана. У серыі дзве мадэлі механічных аднастрэлачнікаў – з чорным і белым колерам цыферблатаў і зяленымі раменьчыкамі.

Гэтаксама на корпусе гадзіннікаў выяўлены сімвалы – як адзначаюць стваральнікі, гэта касмічная мова галоўнага героя. На стальным корпусе з адваротнага боку можна ўбачыць выгравіраванны абрыс – уласна, самога героя – Пацы-Вацы.

Нагадаем, што выдуманы персанаж Паца-Ваца з’яўляўся вядучым вядомай перадачы “Мульціклуб” на беларускім тэлебачанні ў 1990-я на працягу 14 гадоў. Згодна з легендай, Паца-Ваца ёсць іншапланецянінам з планеты Альфамегацэнтаўра, які выпадкова трапіў на Зямлю і адкрыў для сабе свет анімацыі.
Мадэлі “Паца-Ваца” падаюцца як гадзіннікі ўнісекс – насіць іх могуць як жанчыны, так і мужчыны. Каштуе арыгінальны аксэсуар – 399 беларускіх рублёў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: