У варшаўскай Studio ISKRA беларускія мастакі з Варшавы і Берліна – Андрэй Анро, Васіліса Паляніна і Аляксандр Адамаў – прэзентавалі аднадзённую выставу «Пясок».

Творы, зробленыя за апошнія два гады, з’яднаныя ідэяй трансфармацыі: гэта трансфармацыя цеплазахавальнага матэрыялу ў куртку для бежанцаў ці агрэсіўнай прылады для баранавання зямлі ў мяккі загадкавы аб’ект – як у праектах Аляксандра Адамава; перавод страчанага інтэр’ера беларускага храма ў віртуальную рэальнасць – як у рабоце Андрэя Анро; метафарычныя пераўтварэнні Васілісы Палянінай у прасторы міфа.

У сукупнасці экспазіцыя з’яўляецца пераасэнсаваннем пераменаў у жыцці ўсходнееўрапейскага грамадства.
«Грамадства ёсць сукупнасцю адзінак, якія атрымалі ў суме і масе сваёй новыя ўласцівасці – як і пясок, зліпаецца пад шчыльнасцю часу і рассыпаецца зноў да ўдару маланкі. І зноў новая форма – шкло – і новыя ўласцівасці – далікатная празрыстасць«, – паведамляе анатацыя выставы.

Выстава «Пясок» – з-за яе кароткачасовасці – магла б прайсці незаўважанай, аднак гэта першы праект новай галерэі, які варта зафіксаваць.
Галерэя «Shklatar» мае ў сваё назве шэраг зашыфраваных культавых для беларускай арт-прасторы паняццяў і лакацый. Гэта і намёк на раман Артура Клінава, і асацыяцыі з галерэяй «Ў». Мастакі новай галерэі – Андрэй Анро, Васіліса Паляніна і Аляксандр Адамаў – жывуць у розных краінах, таму месца новых выстаў галерэі застаецца пакуль невядомым, як і склад удзельнікаў.
Аднак само ўзнікненне такога, хоць пакуль даволі эфемернага праекта дае надзею на актывізацыю і актуалізацыю прафесійнага мастацкага жыцця. Варта толькі дачакацца новых выстаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: