Мастачка-акцыяністка Яна Шостак на цырымоніі Paszporty POLITYKI — фотафакт

Культура
Фота: facebook.com/jana.szostak.

17 студзеня адбылася цырымонія ўручэння прэстыжнай польскай узнагароды ў сферы культуры Paszporty Polityki-2022. Беларуска-польская мастачка Яна Шостак прысутнічала на сёлетніх урачыстацях як лаўрэатка леташняй ўзнагароды ў намінацыі «Візуальнае мастацтва».

Яна Шостак вядомая палякам і беларусам сваімі гучнымі перформансамі — сваё мастацкае выказванне акцыяністка робіць з дапамогай крыку. Гэта пасланне сёння было адлюстравана ў сукенцы «Хвіліна крыку», у якой мастачка прыйшла на цырымонію. Строй адмыслова быў створаны для выхаду аўтаркі майстэрняй RISK made in Warsaw.

Таксама на Яне была жоўтая нашыўка, якую носяць палітзняволеныя Беларусі. «На [маёй нашыўцы] фота Анджэя Пачобута, які знаходзіцца ўсяго за 300 км ад нас, — напісала акцыяністка ў сваіх сацсетках. — [Над ім цяпер] ідзе слуханне ў лукашэнкаўскім судзе».

Мастачка-акцыяністка Яна Шостак на цырымоніі Paszporty POLITYKI - фотафакт
Яна Шостак на цырымоніі ўзнагароджання Paszporty POLITYKI-2022 у сукенцы «Хвіліна крыку». Фота: facebook.com/jana.szostak.

«Ці ведаеце вы, што ён больш за 660 дзён сядзіць у камеры памерам 2х6 метраў?«, — звярнулася яна ўжо да аўдыторыі тэлеканала TVN24 BiS крыху раней, як госця эфіру.

Яна Шостак з 2020 года несупынна праз мастацкія акцыі і грамадзянскія кампаніі распавядае пра рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў пасля пратэстаў 2020 года. Мастачка выпускала календары, збірала сродкі, разам з неабыякавымі беларускамі стварыла суполку Partyzanka, каб дапамагаць эмігрантам з Беларусі. У 2022 годзе, калі пачалася вайна, Яна шмат месяцаў працавала валанцёркай на польска-ўкраінскай мяжы, дапамагаючы пацярпелым людзям з Украіны. «Гэты год быў поўны вузлоў (каўтуноў) і падвышанай амплітуды эмоцый», — пісала яна ў сваіх сацсетках.

У мінулым годзе на цырымонію ўзнагароджання Paszporty POLITYKI Яна Шостак прыйшла ў сукенцы, складзенай з партрэтаў 1200 беларускіх палітвязнаў — стварыўшы тым самым таксама невялікую мастацкую акцыю. Сёлета яна «крычыць» пра Беларусь і з дапамогай сукенкі «Хвіліна крыку».

Мастачка-акцыяністка Яна Шостак на цырымоніі Paszporty POLITYKI - фотафакт
Яна Шостак летась у сукенцы, складзенай з фота 1200 палітвязняў. Строй таксама дапамагала шыць майстэрня Risk made in Warsaw. Фота: фейсбук польскай майстэрні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: