Меркаванне. «Говорите по-рюсски»: каланіяльны сіндром беларусаў

Мнение
Фото: hsmedia.ru

Вось ты ўваходзіш на тэрыторыю суседняй краіны са зброяй у руках. Так атрымалася, што ў гэты момант твая армія больш моцная. Чаму? Ды больш моцна білі цябе пакуль трэнеравалі. А можа ўсё было інакш – армія суперніка была слабай. У кожным выпадку ты на баку пераможцаў. А пераможаныя размаўляюць не так як ты.

Вось ты заходзіш, а тут кажуць не «дети», а «дзеці». Не «тётя», а «цёця». І раптам знаходзіцца калектыўная Наталля Вяцкая, якая кеміць што «дети» і «тётя» – гэта надоўга. І Наталля пачынае абарыгенаў вучыць «правільнасці» – то бок, акупанцкасці.

Наталля думае, што не толькі зарабіла на халадзільнік, але выратавала мясцовых правінцыялаў. Правінцыялы забудуцца на ўласны «акцэнт», паедуць у Маскву, і стануць там умоўным Францам Клінцэвічам (дэпутатам парламенту, народжаным у Беларусі, які працуе на Крэмаль).

Што кепскага ў Наталлі? Ды нічога. Яна проста хоча зарабіць на жыццё. Ёй пабарабану гонар, годнасць, павага да Радзімы ды яшчэ ўсе гэтыя вось прыдумкі. «Радзіма», «Свабода» – не, не чулі.

Ці можна крытыкаваць Наталлю? Так. Можна і трэба. Наталля заблыталася. Калі яна хоча беларусаў вучыць вымаўляць «дети», то яна мусіць пачаць у Ханты-Мансійску вучыць казаць «дзеці».

Тады будзе справядлівасць.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: