Фото: минобороны.рф
in , ,

Меркаванне. Інтэрвенцыя з Расеі і здароўе нацыі

Прывітанне, я Андрэй Яновіч. Бліжэйшым часам я хачу паразважаць пра беларускія маніі і фобіі. Сачыце за абнаўленнямі!

Пачнем з фобіі (боязі) вайсковых вучэнняў у Расеі. Маўляў, ад вучэнняў да інтэрвенцыі – адзін крок. «300 000 вайскоўцаў возьмуць удзел у вучэннях «Усход-2018». Нам усім гамон!». Чалавеку пішуць, маўляў, тыя вучэнні будуць за тысячы кіламетраў ад Беларусі ды Еўропы наагул. Хіба, рэшткі амурскіх тыграў спужаюцца тых вучэнняў ды пара- тройка мядзведзяў. «Не, нам гамон!».

Падобную фобію сустракаю ў розных формах рэгулярна. Боязь расейскай інтэрвенцыі дзеліцца на два асноўных віды. Першы – гэта ўласна сама інтэрвенцыя. Гэткі магутны ручай оркаў, якія запаланяюць даліну хобітаў. Другі від – больш складаны. Гэта боязь таго, што абсалютная большасць беларусаў выйдуць вітаць захопнікаў.

Носьбітам фобіі расейскага ўварвання без сэнсу казаць што вайна – гэта грошы. Што грошай у Расеі няма, «але вы там трымайцеся». Што ад Украіны адарвалі кавалак там, дзе кепска ляжала, дзе дзяржава не займалася ўласнай тэрыторыяй. Там РФ сцягнула са стала як сабака, які заўважыў, што госці выйшлі ў сад на разборкі. Што Крым – не Беларусь. Што захапіць незалежную краіну – гэта асобная, больш цяжарная непрыемнасцямі для Крамля, гісторыя. Фобія – рэч іррацыянальня. Фобія дэмаралізуе. Масавая фобія – гэта пагроза для ўсёй дзяржавы.

Але я бачу выйсце. Бачу як фобія вайсковага ўварвання Расеі ў Беларусь можа спрацаваць на карысць краіны.

Трэба правесці свае ўласныя вучэнні па перадухіленні інтэрвенцыі ўмоўнага не пазначанага спецыяльна праціўніка.

Вучэнні мусяць быць нечаканымі для ўсіх. Нават для вайсковых генералаў. У які-небудзь адносна невялікі горад на мяжы з Расеяй на бронітэхніцы ўязджаюць людзі ў форме без апазнавальных знакаў, але з расейскімі сцягамі ў руках. Пачынаецца «захоп» абласнога ці гарадскога выканкаму. Тэарэтычна адразу мусіць знайсьціся публіка, якая нацягне на сябе трыкалорныя павязкі з надпісам «полиция» і пачне дапамагаць новай уладзе наводзіць новы парадак. Калектыўны Агафонаў (прарасейскі дзеяч у Беларусі) на мітынгу мусіць быць абраны кіраўніком новай «ісцінна рускай» дзяржавы. А тут і вучэнні сканчаюцца. «Сюрпрайз!». Дэкарацыі прыбіраюцца. Разам з калектыўным Агафонавым застаюцца пад пільным наглядам яшчэ з дзясятак генералаў і палкоўнікаў, якія вырашылі замяніць сімволіку на фуражцы.

Людзей, якіх пераследвала фобія інтэрвенцыі і здрады, адпускае. Псіхічнае здароўе нацыі нармалізуецца. Здароўе – шлях да поспеху ва ўсім.

Вам это интересно?

3 голоса
Upvote Downvote

Total votes: 3

Upvotes: 3

Upvotes percentage: 100.000000%

Downvotes: 0

Downvotes percentage: 0.000000%

Добавить комментарий

Загрузка…

Оставьте комментарий

комментариев

В интернет-переписи 2019 года примет участие 25% населения Беларуси

В Иваново вручили Национальную литературную премию