Фото: Matt Botsford, unsplash.com
in ,

Меркаванне. «Спорт FM»: чаму ў Беларусі мала радыё

У Беларусі катастрафічна мала радыё. Прынамсі, у FM прасторы. Прынамсі, у сталіцы і ваколіцах.

У Беларусі вельмі мала розных радыё, з сегментаванай аўдыторыяй і падабранай пад яе музыкай, навінамі і… і размовамі! Выраз «ток-шоў» – гэта не толькі абмеркаванне ў тэлевізары, ток-шоў пачаліся на радыё. У Беларусі, напрыклад, зусім няма такога FM-радыё, дзе б абмеркавалі навіну пра тое, што беларускія чыноўнікі «лічаць, што ў нашай краіне і так ужо шмат радыёстанцый». Па спасылцы падрабязнасці пра ініцыятыву спартовак Аляксандры Герасімені і Надзеі Скардзіна, якія вырашылі адкрыць FM-станцыю «Спорт», а ім не далі дазволу.

А вы ведаеце, што ўжо больш за дзясятак гадоў у раённых чыноўнікаў адзін з аргументаў супраць новай, напрыклад, газеты – гэта тое, «што і так хваціць». То бок, сядзіць які-небудзь Пётар Іванавіч Пупкевіч у сваім кабінеце і вырашае, што шмат, а што не. Я б хацеў пачуць у эфіры хоць якога радыё гэтага Пятра Іванавіча. З якога пераляку ён вырашае, што шмат, а што не шмат? Які закон ці падзаконны акт кіруе ягонымі дзеяннямі? А яшчэ – колькі разоў і куды Пётар Іванавіч тэлефанаваў, каб параіцца, даваць станоўчы ці адмоўны адказ патэнцыйным стваральнікам новага медыя?

Ладна там, напрыклад, апазіцыйную да ўлады «Вольную Жабінкаўшчыну» вырашылі не рэгістраваць, але што не так з тэмай спорту?

Я вам зараз раскажу, чаму мы не пачуем у FM-дыяпазоне ў Менску і ваколіцах абмеркаванне тэмы пра недазвол «Спорт FM». Хоць які рэдактар аддзелу навін проста пабаіцца крытыкаваць хоць якіх чыноўнікаў… Не, не так. На FM-станцыях адсутнічае як фармат ток-шоў на грамадска-палітычныя тэмы. Большасць FM-станцый альбо належаць дзяржаве, альбо маюць дзяржаву сярод заснавальнікаў. Логіка такая: раз вы – «госы» (дзяржаўныя), то не можаце крытыкаваць іншых «госаў», то бо «сваіх».

Але гісторыя з меркаваным радыё «Спорт» можа быць зусім не пра крытыку.

Радыё – гэта не тры капейкі. Нават калі радыё толькі ў інтэрнэце. А тут гаворка пра FM, а значыць пра арэнду перадатчыка да ўсіх іншых выдаткаў на вытворчасць і творчасць.

І вось дзве маладыя вядомыя аматарам спорту кабеты не проста разважаюць «а ці не адкрыць нам станцыю?», а звяртаюцца па дазвол. То бок, у іх ёсць ужо штосьці за душою. Патэнцыйныя інвестары, каманда радыйнікаў (работнікаў радыё), вызначаная мэтавая аўдыторыя, верагодныя рэкламадаўцы… Усё ёсць, але «не, не трэба». І я разумею логіку чыноўніка. Бо калі кожны так вось пачне ствараць канкурэнцыю дзяржаве, то што гэта будзе?

Гэта будзе штуршком для іншых. Для тых, хто памятае, што калісьці ў 1990-х у FM-дыяпазоне гучалі грамадска-палітычныя ток-шоў, што такі фармат быў цікавы, ён акупляўся, і што ён уплываў на свядомасць людзей. А штуршок – гэта лішнія пытанні, не патрэбныя ў час, калі ідзе гульня ў вяртанне «дружбы» з Захадам.

***

Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

***

Спадабаўся матэрыял? Паспей абмеркаваць яго ў каментах пабліка RFRM на Facebook, пакуль усе нашыя там. Далучайся да самай актыўнай суполкі рэфарматараў у Беларусі і запрашай сяброў!

Вам это интересно?

0 голосов
Upvote Downvote

Total votes: 0

Upvotes: 0

Upvotes percentage: 0.000000%

Downvotes: 0

Downvotes percentage: 0.000000%

Совет по развитию предпринимательства озаботился выделением земли для бизнеса

Британский парламент проголосовал против соглашения по брекзиту