Межгалактычная Купальская ноч: штучны інтэлект стварыў кліп на песню “Купалінка” ў выкананні NaviBand

Культура
Скрын з відэа.

NaviBand напярэдадні канцэрта ў Варшаве 28 траўня падзяліўся ў сацсетках кліпам на песню “Купалінка”. Відэашэраг на вядомую кампазіцыю ў выкананні гурта стварыў штучны інтэлект.

Вынік як мінімум можна назваць цікаўным. “Купалінка” атрымала касмічнае вымярэнне: купальскія вогнішчы, парад планет і беларускі ў вянках і касмічных скафандрах-вышыванках. “Вітаем у свеце Межгалактычнай Купальскай ночы”, – так апісалі працу штучнага інтэлекту ўдзельнікі калектыву.

Аўтарам кліпа і музычнай апрацоўкі вядомай кампазіцыі з’яўляецца музыка і крэатыўны прадзюсар гурта Аляксандр Табольскі.

“Гэтай працай хочам сказаць, што нягледзячы на выпрабаванні і цяжкія часы, беларуская мова і песня, беларускія традыцыі і культура ўсё роўна будуць жыць, –  так пракаментавалі пасланне відэа NaviBand. – Мы шчыра лічым, што мелодыя песні “Kupalinka” – адна з найлепшых у свеце. Яна ідэальная. Гэта дыямент беларускай культуры, які кранае з першых нотаў”.

На канцэрт беларускага гурта, які мае адбыцца ў варшаўскай прасторы Niebo 28 траўня, квіткі амаль што разабраныя.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:


Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: