Мінскі фольк-гурт ASTROŪNA запрашае на веснавы канцэрт у Вільню

Культура
Гурт ASTROŪNA. Фота: сацсеткі гурта.

Гурт архаічных беларускіх спеваў ASTROŪNA пасля некалькіх веснавых канцэртаў у гарадах Польшчы запрашае аматараў традыцыйнай беларускай музыкі гукаць вясну ў Вільні.

Прагучаць беларускія веснавыя абрадавыя спевы і незвычайныя народныя інструменты – колавая ліра, дуда, гуслі.

Гукнем вясну разам, як гэта рабілі сотні год таму на Случчыне, уявім, як Юр’я перамагае цмока ў Верхнядзвінску, закруцім велікодны карагод ля Бездзежа, пашукаем сляды русалак у чарнобыльскай зоне, разбярэмся, хто такія валачобнікі з-пад Докшыцаў!” – абяцаюць цуды музыкі.

Гурт ASTROŪNA быў створаны ў 2019 годзе ў Мінску і аб’яднаў людзей, закаханых у беларускую традыцыйную музыку.

Дата: 4 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Create Culture Space, Karmelitu gatve, 5, Вільня

Уваход — данат у 10 еўра на ўваходзе наяўнымі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: