22 красавіка ў Купалаўскім тэатры мусіў быў адбыцца монаспекталь Івана Кірчука “Варажбіт”. Але купіць квіткі на падзею ўжо немагчыма, паведамілі Reform.by чытачы.
Спектакль зняты з афішы, патлумачылі ў адной з тэатральных касаў горада. У іншых касах падзея проста перастала адлюстроўвацца ў праграме прапаноў.
Толькі ў гэтым месяцы ў прасторы Лошыцкай сядзібы адбылася прэзентацыя альбома музыкі “Варажбіт” і творчая сустрэча. Пра падзею пісала газета “Звязда”.
22 красавіка на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра планаваўся вялікі монаспектакль музыкі, прымеркаваны да 40-годдзя яго творчай дзейнасці. “Варажбіт” – монапастаноўка, якую Іван Кірчук грае і перастварае ўжо 20-ць гадоў – дзея напаўняецца новым зместам, сыходзячы з матэрыялаў, знойдзеных музыкай і збіральнікам фальклору ў этнаэкспедыцыях.
“В ходе спектакля прозвучит более 50 белорусских архаичных напевов, связанных с календарем предков, семейными обрядами и традициями всех регионов Беларуси. Широко используются реквизит этно-лаборатории, собранный И.Кирчуком в ходе экспедиций, куклы, маски, батлейка”, – усё яшчэ даецца апісанне спектакля на сайце Купалаўскага.
Але тое, што спектакль адменены, пацвердзілі і ў касе тэатра.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: