Вядомая стрыт-праца сузнавальніка студыі Hutka Smachnaa, мастака Андрэя Бусла “Надземная ветка метро” на вуліцы Куйбышева ў Мінску пару дзён таму знікла за рэкламай букмекерскай канторы. Прычым кампанія, якая закрыла “арыгінальную працу” стрыт-мастака, паўтарыла матыў цягніка на прамацыйным банеры.
Андрэй Бусел пракаментаваў знікненне сваёй работы.
– Наконт гісторыі з цягніком, гэта, вядома, сумна, але стараюся думаць пра станоўчыя моманты, рэальныя ці магчымыя, – напісаў ён у сваіх сацсетках.

– Па-першае, такое ўжо было, цягнік завесілі рэкламай Mango, а потым банер шчасна знялі, гэта быў абсалютна правамерны момант і наш касяк, што не ўдакладнілі ўсе моманты, – узгадвае гісторыю мурала мастак. – Магчыма, завод з дапамогай рэкламы хоча зарабіць і аднавіць цягнік на двух фасадах? – разважае ён.
– Першапачатковы папяровы цягнік нікуды не падзеўся, і калі здымуць гэтую рэкламу, вы яшчэ яго ўбачыце, – спадзяецца дызайнер.
– А калі банер, які мы павесілі ў 2021 годзе, усё ж знялі, – я змагу нармальна спаць па начах, – разглядае і такую сітуацыю Андрэй Бусел. – Яго мантаж і эксплуатацыя – вельмі дарагія і стрэсавыя. Аднойчы парывам ветру яго крыху сарвала, рамонт абышоўся мне ў 600$, – узгадвае аўтар. – Дарэчы, дзякуй! Мне тады даляраў 100 заданацілі сябры.
– І апошняе, – дадае мастак. – Я летась задумаў зрабіць праект з цягніком у Тбілісі, гэта будзе яшчэ больш грандыёзна, – падзяліўся ён навіной. – Зараз мы шукаем фундатараў (там невялікая сума). Калі ёсць ідэі, куды можна звярнуцца, ці вы жадаеце паўдзельнічаць як мастак ці валанцёр, – напішыце, я раскажу, – звярнуўся да патэнцыйных партнёраў аўтар “Надземнай веткі метро”.

Як пацвердзіў Андрэй Бусел Reform.by, па пытаннях супрацоўніцтва наконт будучага мурала можна звяртацца наўпрост у яго сацыяльныя сеткі – у дырэкт.
Нагадаем, што стрыт “Надземная ветка метро” з’явіўся на сцяне галерэі, якая злучае карпусы завода “Гарызонт” на Куйбышава, у 2019 годзе. Мурал быў выкананы ў рамках фестываля вулічнай культуры Vulica Brazil і быў узгоднены з гарадскімі ўладамі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: