Дакументальная стужка беларускіх рэжысёраў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка была адзначана прызам Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI на 23-м Міжнародным фестывалі кіно Цэнтральнай і Усходняй Еўропы goEast у Вісбадэне.
“Радзіма”, створаная пры падтрымцы Украіны, Швецыі і Нарвегіі, была ўганаравана ў катэгорыі дакументальнага кіно. Журы FIPRESCI ў складзе Давіда Магнісі, Жывы Эмершыч і Ціны Вальдэк вылучыла карціну сярод іншых дакументальных фільмаў галоўнай конкурснай праграмы. На іх думку, “Радзіма” была адметная “адважным выкрыццём гвалту і карупцыі ў беларускім войску праз гісторыі маці, якія спрабуюць прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Нягледзячы на правал іх спробаў, фільм нясе моцнае пасланне аб сіле чалавечнасці і супраціву”.

Лепшым фільмам дакументальнай праграмы была прызнана ўкраінская стужка “Мы не знікнем” Алісы Каваленкі. Яна распавядае пра групу падлеткаў, якія растуць на Данбасе і мараць паехаць у Гімалаі. “Пераносячы на экран яркія мары і амбіцыі падлеткаў з невялікіх мястэчак, якія апынуліся ў жорсткім асяроддзі забітых надзей і жыццяў у пастцы, гэты дакументальны фільм cinéma vérité дэманструе выдатную здольнасць зацікавіць, зразумець і наблізіць нас да гісторый і памкненняў герояў”, – патлумачыла свой выбар міжнароднае журы кінематаграфістаў.
Варта адзначыць, што ў складзе міжнароднага журы кінематаграфістаў на goEast працавалі два беларускіх кінарэжысёры. Аўтар такіх стужак як “Калі кветкі не маўчаць”, “Стрыптыз і вайна”, “Summa” Андрэй Куціла быў у складзе журы, які ацэньваў галоўны конкурс; Аляксей Палуян, вядомы карцінамі “Кураж”, “Возера радасці” – у журы конкурсу кароткаметражных фільмаў.
Міжнародны фестываль кіно Цэнтральнай і Усходняй Еўропы goEast адбыўся ўпершыню ў 2001 годзе. Сёння яго канцэпцыю стваральнікі кінафоруму фарміруюць так. “Мы разглядаем фестывальныя праграмы як адказнасць” — адказнасць за Еўропу з калектыўнай, гуманай, заснаванай на салідарнасці палітыкай у рамках інтэнсіўнага ўзаемадзеяння з ідэнтычнасцю, традыцыямі, культурай і будучымі перспектывамі”.
23-я эдыцыя кінафорума ладзілася з 26 красавіка па 2 траўня.
Нагадаем, што некаторы час таму Фільм “Радзіма” беларускіх рэжысёраў узяў галоўны прыз на адным з найбуйнейшых кінафестываляў дакументальнага кіно ў свеце – CPH:DOX у Даніі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: