26 траўня на грамадзянскім саміце актывізму, медыя і тэхналогій Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Unlock у Празе быў прадстаўлены новы фільм праекта «ЧынЧынЧанэл» – «ЧынЧыны праляцелі зязюляй». Пра прэм’еру «кароткаметражнага містычнага дэтэктыву» на фестывалі, які ладзіць Пражскі цэнтр грамадзянскай супольнасці, паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетках прадзюсарка новай карціны Марыя Савушкіна.
«[Адбыліся] два паказы [стужкі], у памяшканні і на вуліцы. Першымі гледачамі [фільма] сталі больш за 200 чалавек з 10 краінаў. Я асабіста перажыла неверагодныя эмоцыі. Мы працавалі над фільмам амаль год. Здымкі адбыліся ў чэрвені 2022, у замку Бролін, на поўначы Германіі, дзе я жыла паўгады пасля пачатку вайны», – распавяла беларуская медыяэкспертка.
Анатацыя да кіно гучыць так:
«Па сюжэце, які не саступае па інтрызе замежным аналагам, ганаровыя сябры ЧынЧынЧанэл Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч прыбываюць у Лядскую псіхіятрычную лякарню №1, каб наведаць таямнічую пацыентку – Алену Жалудок. І нішто не прадказвае нічога нечаканага, аднак далейшыя падзеі прымусяць здзіўлена ўскінуць брыво нават спрактыкаванага кінамана».

У фільме здымаліся: Міхаіл Зуй, Дзмітрый Ясяневіч, Алена Зуй-Вайцяхоўская, Андрэй Каралевіч, Марыя Савушкіна, Андрэй Кашперскі.
Рэжысёр і аператар карціны – Андрэй Кашперскі. Аўтары сцэнарыя – Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй. Прадзюсары – Марыя Савушкіна і Андрэй Каралевіч.
Паводле Марыі Савушкінай, фільм у хуткім часе мусіць быць выкладзены ў сеціва.
ЧынЧынЧанэл – гэта праект вострай сатыры і пародыі ад акцёраў незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» Міхаіла Зуя і Дзмітрыя Ясяневіча сумесна з беларускім рэжысёрам Андрэем Кашперскім. Праект вядомы выпускам сатырычных ролікаў на Ютуб-канале; праектам інтэрв’ю з вядомымі беларускімі дзеячамі культуры «ЧынЧыны на дыван», навагоднім мюзіклам «ЧынЧыны ў краіне цудаў».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: