Унікальная страчаная святыня ХVII-ХХ стагоддзяў – касцёл Святога Тамаша Аквінскага ў Мінску – некалькі месяцаў прастаяў без адпаведнага знака, які месціўся на тэрыторыі яго размяшчэння – на рагу вуліц Інтэрнацыянальнай і Энгельса. На днях ахоўную шыльду ўсё ж такі вярнуліся на месца, паведамляе тэлеграм-канал “Спадчына” са спасылкай на тэматычную групу “Менск у прасторы і часе”.
Нагадаем, што ахоўная шыльда ўзімку была знесена трактарам. Па адной з версій, шыльду пашкодзілі пра ўборцы снегу. У выніку страчаны касцёл Святога Тамаша Аквінскага , які ўсё ж такі з’яўляцца помнікам гісторыі і архітэктуры і ўнесены ў Дзяржаўны спіс як гісторыка-культурная каштоўнасць, некалькі месяцаў прастаяў без адпаведнай пазнакі. Вяртанне ахоўнай шыльды ўчора заўважыў сябра тэматычнай групы “Менск у прасторы і часе” Валер Інюткін.
“Сёння быў на гэтым месцы. Усё добра! Шыльда – на месцы!”, – напісаў мінчук.

Касцёл Святoга Тамаша Аквінскага — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску, які дзейнічаў у пачатку XVII стагоддзя. Знаходзіўся на Высокім Рынку, займаў плошчу каля 2 га, абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юр’еўскай (частка квартала сучаснага Палаца Рэспублікі).
У склад комплексу ўваходзілі мураваныя будынкі касцёла і кляштарнага корпуса, а таксама драўляныя гаспадарчыя пабудовы. Святыня перажыла гады ліхалеццяў, войны, каб у 1950 годзе яе ўзарвалі савецкія ўлады. Да нашага часу захаваліся падмуркі і скляпенні, што патрабуюць дэталёвага археалагічнага даследавання, адзначаюць краязнаўцы. Існуе праект аднаўлення касцёла на захаваных да нашага часу падмурках. “Ужо ў нашы дні зноў былі прапановы аднавіць будынак Касцёлу, з’явіліся фотапраекты яго выгляду (Аляксандр Невар). Аднак прапановы былі адхілены”, – адзначае Валер Інюткін.
Па сутнасці, шыльда – гэта адзіная пазнака ў публічнай прасторы, якая нагадвае пра існаванне храма.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: