Прэзентацыя новага фонду MOCHNARTE адбудзецца ў вёсцы, якая дала яму назву – Махнатае.
Фонд прапануе рэзідэнцыі для мастакоў у эміграцыі, лекцыі і выставы каля самае мяжы з Беларуссю (чыгуначная станцыя Старое Беразова).
Вёска захавала традыцыйную архітэктуру Падляшша і стварае ўмовы для працы ўдалечыні ад гарадской мітусні, кажуць прадстаўнікі фонду.
Ініцыятарам MOCHNARTE стаў мастацтвазнаўца Валянцін Сельвесюк. Штаб-кватэра будзе знаходзіцца менавіта ў яго роднай вёсцы Махнатае, дом 84.
У праграме запланаваная сустрэча з мастачкай і заснавальніцай архіву VEHA Лесяй Пчолкай і журналістам Міколам Ваўранюком, якія распавядуць пра новую кнігу “Людзі лесу”.
Прэзентацыя пачнецца 27 траўня а 16.00.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: