Найлепшы афіцыёз: Міністэрства культуры і тэлеканал АНТ назвалі песню года

Культура
Скан відэа.

«Галоўнай музычнай падзеяй года» называюць дзяржаўныя СМІ фінал рэспубліканскага конкурсу «Песня года Беларусі», зладжанага Міністэрствам культуры і тэлеканалам АНТ.

Лепшай песняй года Беларусі прызнаная кампазіцыя на словы Ганны Сялук, музыку Валерыя Шмата і Стэфана Шмата «За намі праўда!».

Нагадаем, што Ганна Сялук — аўтарка песняў, што ўслаўляюць Аляксандра Лукашэнку, зяўляецца яго нявесткай — жонкай сярэдняга сына Дзмітрыя.

У песні даводзіцца, што «славяне один народ» і нас «не сломить», пакуль «мы вместе» і «храм один на всех и отчий дом».

За нами правда, за нами род,

И бог над нами и в наших душах.

А мы, славяне, — один народ,

И нет земли на земле всей лучше.

Сімптаматычнае жаданне знайсці асновы сваёй ідэалогіі ў вышэйшых сілах характэрна не толькі для беларускіх праўладных аўтараў, але і для расійскіх.

Напрыклад, у культавай для «Русского мира» песні Шамана «Встанем» ёсць такія радкі:

Пока с нами рядом господь и истина с нами

Мы скажем спасибо за то, что победу нам дали

За тех, кто нашёл своё небо и больше не с нами

Встанем

И песню затянем!

Аднак, ёсць і розніца: пакуль беларускія праўладныя аўтары даводзяць пра агульнае славянства, Шаман спявае: «Я русский, я иду до конца».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: