Неапалітанскі кінафестываль пра правы чалавека запрасіў Таццяну Гацуру-Яворскую ў тур па Італіі

Культура
Фото: zvyano.by.

Беларуская праваабаронца і дырэктарка кінафестывалю WATCH DOCS Таццяна Гацура-Яворская стане госцем Неапалітанскага кінафестывалю дакументальнага кіно пра правы чалавека. Заўтра, 25 траўня, яна распачне свой тур у Салерна, ва Універсітэце Фішана (Università di Fisciano), а далей беларускую актывістку чакаюць у Неапалі, Трыесце, Трэнце, Рыме і Кальяры.

Неапалітанскі кінафестываль дакументальнага кіно пра правы чавека (Festival del Cinema dei Diritti Umani di Napoli) з’яўляецца адным з форумаў у Міжнароднай сетцы кіно пра правы чалавека (Human Rights Film Network), да якой належыць і беларускі фэст WATCH DOCS. Неапалітанскі фестываль анансаваў на сваёй старонцы прыезд беларускай праваабаронцы і кіраўніцы WATCH DOCS у Мінску з серыяй сустрэч і паказаў фільмаў беларускіх рэжысёраў у Італіі.

“Таня Гацура-Яворская – праваабаронца і агент міру ва Усходняй Еўропе, акрываўленай расійска-ўкраінскай вайной, сёння жыве ва Украіне, у Кіеве, пасля таго, як уцякла ад паліцыі сваёй краіны і падвергнулася арыштам і катаванням за арганізацыю ў 2020 годзе фотавыставы з нагоды распаўсюджання віруса Covid19, каб асудзіць умовы працы медыцынскіх работнікаў”, – так прадстаўляюць беларускую арганізатарку і падзвіжніцу на сайце Festival del Cinema dei Diritti Umani di Napoli.

“Падчас свайго доўгага падарожжа па Італіі Таня распавядзе пра гісторыю свайго жыцця і траўматычны досвед грамадзянскіх рэпрэсій у Беларусі”, – даецца інфармацыя пра візіт актывісткі.

Падкрэсліваецца, што Таццяна Гацура-Яворская, нягледзячы на арышт, ліквідацыю яе грамадскай арганізацыі “Звяно”, вымушаны ад’езд з Беларусі і сёння займаецца гуманітарнай дзейнасцю.

“Ладзячы кінапаказы фільмаў пра правы чалавека, Таня збліжае два народы, дапамагае ўкраінскаму насельніцтву, якое пакутуе ад канфліктаў”, – цёпла піша пра беларускую праваабаронцу каманда фэстывалю ў Неапалі.

У рамках тура Таццяны, які анансуецца, у тым ліку, і ў італьянскім выданні Roma, запланаваны паказы кароткаметражных фільмаў з апошняга фестывалю WATCH DOCS у Мінску (2020).

Так, у прыватнасці, у Неапалі ва Усходнім універсітэце (Università Orientale) 26 траўня у рамках сустрэчы з Таццянай будзе дэманстравацца альманах “Трылогія: Беларусь 2020”. Нагадаем, што ён складаецца з кароткіх гісторый, створаных беларускімі рэжысёрамі Андрэем Куцілам, Максімам Шведам і Кацярынай Маркавец.

Таксама наведвальнікі сустрэч з беларускай праваабаронцай атрымаюць магчымасць убачыць фотаздымкі з выставы “Машына дыхае, а я – не”, – той самай, што была забаронена ў Мінску ў 2020 годзе, і каштавала Таццяне Гацуры-Яворскай свабоды.

Працягнецца тур кіраўніцы фестывалю WATCH DOCS у Італіі да 7 чэрвеня.

Парабязнасці падзеі – тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: