Цырымонія абвяшчэння лаўрэата вядомай беларускай літаратурнай прэміі адбылася сёння, 10 лютага, у Літоўскім доме пісьменніка ў Вільні ў межах Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”. Паэт, перакладчык, крытык, мовазнаўца Юрась Пацюпа быў адзначаны Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў за яго творчую і навуковую дзейнасць.
Юрась Пацюпа вядомы сваімі мовазнаўчымі эсэ, артыкуламі пра беларускую літаратуру, якія выходзілі ў часопісах Arche, “Фрагмэнты”, “Крыніца”, “Дзеяслоў” і іншых выданнях. Ён з’яўляецца аўтарам манаграфіі пра беларускія вершы Яна Баршчэўскага, шматлікіх слоўнікаў; сфера яго цікавасці – вершазнаўства, лексікаграфія, граматыка, фалькларыстыка. Высока ацэнены паэтычныя зборнікі аўтара “Ноч” і “Сабака”. Летась за свае навуковыя працы мовазнаўца таксама быў адзначаны на Міжнародным кангрэсе беларускіх даследчыкаў.

У якасці прэміі Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў выдае кнігу лаўрэата. Так, сёлета праца Юрася Пацупы ўвасобілася ў збор тэкстаў “Рой”.
У выданне 2023 года ўвайшлі раней друкаваныя зборнікі “Ноч” і “Сабака”, намеркаваныя — “Сад” і “Рута”, а гэтаксама новыя творы. Другую частку кнігі склалі выбраныя літаратуразнаўчыя артыкулы і эсэ, напісаныя на працягу трыццаці гадоў. “Усе тэксты прагледжаныя і адрэдагаваныя аўтарам спецыяльна для гэтага выдання”, – падкрэсліваецца ў анатацыі.
Літаратурная прэмія імя Міхася Стральцова была заснавана ў 2018 годзе ўдавой пісьменніка і паэта Міхася Стральцова Аленай Дзмітрыеўнай Стральцовай і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод яе лаўрэатаў – беларускі пісьменнік і перакладчык Алег Мінкін, беларуская паэтка іспанскага паходжання Анхела Эспіноса Руіс, паэтка Наста Кудасава, драматург, публіцыст і паэт Анатоль Вярцінскі, паэтка Антаніна Хатэнка.
Сёння цырымонія абвяшчэння імя лаўрэата адбылася ў Літоўскім доме пісьменніка ў Вільні ў межах Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». Падзея, якая ладзіцца з 10 па 12 лютага, сабрала на сваёй пляцоўцы літаратараў з Беларусі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы і Швецыі.
Набыць кнігу “Рой” Юрася Пацюпы можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: