«Пакупка твора мастацтва – гэта не менш каштоўны досвед, чым іншыя»: у Мінску ў прасторы «Вершы» працуе pop-up store беларускіх мастакоў

Культура
Работы Сяргея Кажамякіна ў прасторы "Вершы". Фота: фейсбук прасторы.

Заўтра, 28 траўня, у мінскай прасторы «Вершы» распачнецца адмысловая культурная праграма ў рамках падтрымкі pop-up store беларускіх мастакоў – часовай выставы-продажу твораў мастацтва маладых і вядомых беларускіх аўтараў.

Графікі Міхаіл Дайлідаў, Сафія Піскун, Таццяна Савік, Марыя Сыракваш, фатографы Сяргей Кажамякін, Вадзім Качан, Ігар Саўчанка – удзельнікі актуальнага pop-up store у «Вершах». Куратарка выставы-продажу, які будзе ладзіцца да 7 чэрвеня, – Дзіна Даніловіч.

Яшчэ падчас свайго адкрыцця storе прыцягнуў увагу публікі, цікаўнай да «свежых» фарматаў, а ў наступныя два тыдні ў прасторы запланавана культурная праграма з сямі мерыпрыемстваў – artistic talks, майстар-класы, лекцыі-размовы ў падтрымку часовай экспазіцыі. І, як падкрэслівае куратарка праекта, камерцыйны складнік выставы не адмяняе таго, што яна стваралася па правілах мастацкай падзеі.

"Пакупка твора мастацтва - гэта не менш каштоўны досвед, чым іншыя": у Мінску ў прасторы "Вершы" працуе pop-up store беларускіх мастакоў
Выстава-продаж у прасторы «Вершы». Фота: Reform.by.

Гэта нармальная гісторыя ва ўсім свеце, калі працы мастакоў купляюцца на выставах, адмысловых івэнтах, – каментуе рэдкі фармат для беларускіх рэалій Дзіна Даніловіч на публічнай сустрэчы з гледачамі. – Маўляў, тут мы робім выставы ў высокіх мэтах, а продаж – то гэта зусім іншае. У нас гэтыя дзве гісторыі ўсё ніяк не могуць злучыцца, нібыта гэта неяк сорамна – прадаваць свае творы. Але пачнем з таго, што мастак – гэта прафесія, – нагадвае куратарка.

Для Дзіны Даніловіч такі досвед – працы на pop-up store – першы ў яе куратарскай кар’еры.

Так, у падзеі ёсць камерцыйны складнік, але гэта не адмяняе таго, што ў выставы ёсць свая ўнутраная логіка, структура, што творы мастакоў у экспазіцыі адзін з адным узаемадзейнічаюць. Гэта не выпадковы пул работ, – тлумачыць яна публіцы фармат мерапрыемства і дадае, што ў мастакоў, чые творы прадстаўлены ў экспазіцыі, ёсць аб’яднаўчыя тэмы: прастора – знешняя і ўнутраная, праца з памяццю.

"Пакупка твора мастацтва - гэта не менш каштоўны досвед, чым іншыя": у Мінску ў прасторы "Вершы" працуе pop-up store беларускіх мастакоў
Работа Сяргея Кажамякіна з серыі «Сямейны альбом». Фота: Reform.by.

Куратарка спынілася на выбары работ беларускіх графікаў і фатографаў. І гэта не выпадкова.

Па-першае, запыт на графічныя творы і фатаграфію быў ад пляцоўкі, – распавядае культурніцкая дзяячка. – А па-другое, фатаграфія і графіка – два вельмі сур’ёзныя напрамкі ў мастацтве, якія, чамусьці так у нас склалася, увесь час знаходзяцца ў ценю іншых відаў – таго ж жывапісу. У нас надзвычай слаба развіта культура продажу такіх работ. Няма рынку, структуры – не зразумела, як прадаваць, каму, хто той чалавек, які купіць графічныя творы і фатаграфію. У жывапісу заўжды шанцаў болей.

Але фатаграфія – гэта той медыум, з якім я працую, як куратарка сваіх праектаў, – дадае Дзіна Даніловіч. – І мастакі-графікі мне таксама сімпатычныя, цікавыя. Для мяне было своеасаблівым выклікам спалучыць у прасторы творы гэтых аўтараў.

"Пакупка твора мастацтва - гэта не менш каштоўны досвед, чым іншыя": у Мінску ў прасторы "Вершы" працуе pop-up store беларускіх мастакоў
Фрагмент экспазіцыі. Фота: фейсбук прасторы «Вершы».
"Пакупка твора мастацтва - гэта не менш каштоўны досвед, чым іншыя": у Мінску ў прасторы "Вершы" працуе pop-up store беларускіх мастакоў
Фрагмент экспазіцыі. Фота: Reform.by.

На выставе эскпануюцца работы розных пакаленняў мастакоў. Дзіна Даніловіч праводзіць публіку па экспазіцыі.

Ігар Саўчанка, Сяргей Кажамякін, Вадзім Качан – гэта, можна сказаць, «цяжкая артылерыя» беларускай фатаграфіі – фатографы-класікі. Мне падаецца, што тыя працы, што сёння прадстаўлены ў «Вершах», для кагосьці могуць стаць адкрыццём беларускай фатаграфіі, – знаёміць публіку з творамі мастакоў Дзіна Даніловіч. – У экспазіцыі ёсць і вядомая фатаграфія Сяргея Кажамякіна «Старэйшы брат», фотаадбіткі з яго серый «Сямейны альбом», «Блакітныя матылі», «Фантомныя адчуванні»…

"Пакупка твора мастацтва - гэта не менш каштоўны досвед, чым іншыя": у Мінску ў прасторы "Вершы" працуе pop-up store беларускіх мастакоў
Фрагмент экспазіцыі: работа Марыі Сыракваш (зверху) і Сяргея Кажамякіна. Фота: Reform.by.

Ігар Саўчанка – яго унікаты – унікальныя адбіткі, якія існуюць у адзіным экземпляры, работы з ранняга перыяду – нагадаю, што фатаграфіі можна не толькі паглядзець, але і набыць, – працягвае спантанную экскурсію куратарка.

"Пакупка твора мастацтва - гэта не менш каштоўны досвед, чым іншыя": у Мінску ў прасторы "Вершы" працуе pop-up store беларускіх мастакоў
Фрагмент экспазіцыі. Работы Ігара Саўчанкі. Фота: Reform.by.

– Вадзім Качан. Мне падаецца, што на выставе можна ўбачыць тыя творы фатографа, якія не ўсе ведаюць, – звяртае яна ўвагу. – Гэта эксперымент, пошук, канцэптуальнае рашэнне – мне падаецца, шмат для каго – гэта невядомая іпастась аўтара.

"Пакупка твора мастацтва - гэта не менш каштоўны досвед, чым іншыя": у Мінску ў прасторы "Вершы" працуе pop-up store беларускіх мастакоў
Фрагмент экспазіцыі. Работы Вадзіма Качана. Фота: Reform.by.

Графіка ў экспазіцыі – ад маладога пакалення мастакоў, звяртае ўвагу Дзіна Даніловіч.

Творы Таццяны Савік – гэта не жывапіс, не графіка і не фатаграфія. У мастачкі – зусім свая гісторыя, – прадстаўляе работы маладых графікаў куратарка. – Але мне падалося , што выразнасць і манахромнасць твораў аўтаркі – будуць вельмі добра ўступаць у дыялог з іншымі работамі.

"Пакупка твора мастацтва - гэта не менш каштоўны досвед, чым іншыя": у Мінску ў прасторы "Вершы" працуе pop-up store беларускіх мастакоў
Фрагмент экспазіцыі. Работы Таццяны Савік. Фота: Reform.by.

Цудоўныя, вялізныя работы Марыі Сыракваш – яны ствараюць дамінанту экспазіцыі.

"Пакупка твора мастацтва - гэта не менш каштоўны досвед, чым іншыя": у Мінску ў прасторы "Вершы" працуе pop-up store беларускіх мастакоў
На першы плане – работа Марыі Сыракваш. Фота: фейсбук прасторы «Вершы».

Міхаіл Дайлідаў – энергічны, малады графік, які ўжо дасягнуў поспеху. Мы паказваем розныя яго работы, і я заклікаю мастака выходзіць на больш вялікія фарматы.

"Пакупка твора мастацтва - гэта не менш каштоўны досвед, чым іншыя": у Мінску ў прасторы "Вершы" працуе pop-up store беларускіх мастакоў
Фрагмент экспазіцыі. Работы Міхаіла Дайлідава. Фота: Reform.by.

Сафія Піскун – гэта эстэтыка ў чыстым выглядзе, вельмі вытанчаная мастачка.

"Пакупка твора мастацтва - гэта не менш каштоўны досвед, чым іншыя": у Мінску ў прасторы "Вершы" працуе pop-up store беларускіх мастакоў
Сафія Піскун на фоне яе работ. Фота: фейсбук прасторы «Вершы».

Мне падаецца, што тут ува ўсіх аўтараў вялікі камерцыйны патэнцыял, але, падкрэслю яшчэ раз, – яны ўсе вельмі добрыя мастакі. Іх работы напоўнены сэнсамі і эмоцыямі, – падсумоўвае агляд выставы Дзіна Даніловіч.

Кошты на творы, заўважаюць гледачы, у шырокім цанавым дыяпазоне: ад 65 да 2500 рублёў і вышэй. Трохметровыя працы Марыі Сыракваш маюць найбольшы кошт. Куратарка, якая сама з’яўляецца фотамастачкай, пакаментавала агучанае пытанне.

На выставе прадстаўлены сапраўды ўнікальныя творы, – бачна, што Дзіна Даніловіч цэніць кожнага ўдзельнка праекта. – Я разумею, што для кагосьці набыццё твора мастацтва можна параўнаць з пакупкай тэхнікі. Але чаму пакупка мастацкай работы не можа быць каштоўным і важным досведам? – задае яна пытанне гледачу. – Мастацтва купляюць па розных прычынах. Для кагосьці – гэта інвестыцыя ў будучыню, а хтосьці рэагуе на твор, што называецца, сэрцам, і прагне набыць яго для сябе. Як вымераць гэту каштоўнасць? Я ведаю тых людзей, для якіх мастацтва – гэта глыток паветра, выратаванне. Колькі павінен каштаваць такі твор?

На пытанне куратаркі не знайшлося адказу.

"Пакупка твора мастацтва - гэта не менш каштоўны досвед, чым іншыя": у Мінску ў прасторы "Вершы" працуе pop-up store беларускіх мастакоў
Прастора «Вершы». На далёкім плане – работы Сафіі Піскун.
"Пакупка твора мастацтва - гэта не менш каштоўны досвед, чым іншыя": у Мінску ў прасторы "Вершы" працуе pop-up store беларускіх мастакоў
Фрагмент экспазіцыі. Афорт Сафіі Піскун «Вытокі родных мясцін. Роздум» (злева), лінарыт Марыі Сыракваш «Толькі вада не гарыць», фотаадбітак Сяргея Кажамякіна «Без назвы». Фота: Reform.by.

Нагадаем, што працягнецца праца pop-up store ў прасторы «Вершы» да 7 чэрвеня.

***

Расклад культурніцкай праграмы да падзеі можна паглядзець тут.

28 траўня
14.00 Сафія Піскун. Размовы пра афорт + Workshop. На сустрэчы можна будзе пазнаёміцца з таямніцай стварэння афорта, з асаблівасцямі аўтарскай тэхнікі, непасрэдна паўдзельнічаць у друку на сапраўдным афортным станку.
17.00 Сяргей Кажамякін. Artistic talk. Аўтарэферат як экскурс у «Залаты перыяд» беларускай творчай фатаграфіі.

29 траўня
20.00 Таццяна Савік, Міхась Кулажанка і тартар. За прыгатаваннем тартара мастачка Таццяна Савік і архітэктар Міхась Кулажанка будуць размаўляць пра мастацкую кухню і месца жанчыны ў сучасным мастацтве. Запрашаем усіх гледачоў прыняць удзел у размове!

30 траўня
20.00 Гульня ў словы з Ігарам Саўчанкам. Незвычайны artist-talk, падчас якога мы загадаем словы, важныя ў жыцці кожнага чалавека, і прапануем фотамастаку распавесці пра іх асабістыя гісторыі. Цягнуць карткі са словамі Ігар будзе ўсляпую, таму чакаецца імправізацыя. Прапануем гледачам далучыцца і дасылаць нам свае словы для гульні.

31 траўня
20.00 Міхаіл Дайлідаў. Artistic talk. Апавяданне пра сімбіёз хобі і працы, творчасці і руціны, пра тое, як прапусціць праз сябе сумны заказ і зрабіць тое, што лічаш неабходным.

2 чэрвеня
19.00 Марыя Сыракваш. Workshop па лінарыту. Падчас воркшопа мы дэталёва разбяром тонкасці лінагравюры – мастацкай тэхнікі, з дапамогай якой выразаны на лінолеуме малюнак пераносіцца на паперу.

5 чэрвеня
20.00 Вадзім Качан. Artistic talk. Іншая фатаграфія. На сустрэчы з аўтарам будуць паказаны здымкі, зробленыя не толькі ў плёначную эпоху, 1980-я гады, але і ў сучасную лічбавую эру.

Падрабязней пра мерапрыемствы тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: