Пасля пратэстаў: аналіз медыяматэрыялаў праекта «Пятая рэспубліка»1

Пятая республика

Праект рэалізоўваўся Офісам па адукацыі для новай Беларусі пры падтрымцы Фонду Конрада Адэнаўэра ў партнёрстве з ютуб-каналам «Маланка» і анлайн-выданнем Reform.by.


УВОДЗІНЫ

Праект «Пятая рэспубліка» — першы этап праграмы «Пасля пратэстаў», накіраванай на «нарматыўна абумоўленае ўмяшанне ў свет дзеянняў»2 шляхам крытычнай інтэрпрэтацыі працэсаў асэнсавання і аргументацыі, з дапамогай якіх беларускія калядэмакратычныя і протадэмакатычныя палітычныя актары фармулююць праблемы і прапануюць іх рашэнні.

Мы зыходзім з таго, што хаця ў працэсе барацьбы супраць аўтарытарнага рэжыму гэтыя актары дзейнічаюць сумесна, іх погляды на будучыню краіны шмат у чым адрозніваюцца. Як справядліва заўважаў Адам Пшаворскі:

«Канфлікты, уласцівыя пераходу да дэмакратыі, часта адбываюцца на двух франтах: паміж супернікамі і абаронцамі аўтарытарнага рэжыму наконт дэмакратыі і паміж протадэмакратычнымі актарамі адзін супраць аднаго за лепшы шанец пры дэмакратыі… Грамадства падзелена па многіх прыкметах, і сама сутнасць дэмакратыі заключаецца ў саперніцтве палітычных сіл з супярэчлівымі інтарэсамі. Гэтая сітуацыя стварае дылему: каб дабіцца дэмакратыі, антыаўтарытарныя сілы павінны аб’яднацца супраць аўтарытарызму, але, каб перамагчы пры дэмакратыі, яны павінны канкураваць адна з адной»3.

Мэта праграмы — падтрымка фарміравання «супольнасці дзеянняў, здольных прыйсці да агульных вызначэнняў праблем і дамовіцца аб агульных шляхах вырашэння праблем»4 праз стымуляванне прадуктыўных абмеркаванняў сучаснага кантэксту і таго, як яго можна змяніць.

У межах першага этапу праграмы (праект «Пятая рэспубліка») крокамі для ажыццяўлення гэтай мэты сталі:

  • стварэнне новых прастор для такіх абмеркаванняў і пашырэння прадметнага поля абмеркавання;
  • акумуляцыя розных пунктаў гледжання і ідэй;
  • дыферэнцыяванне палітычных пазіцый.

Гэтыя задачы вырашаюцца ў рамках метадалогіі Action research (падрабязнае апісанне і прыклады ў: Koen P. R. Bartels and Julia M. (2018)).

Методыка праекта «Пятая рэспубліка», як прагматычнае Action Research, уключае два асноўных дзеянні:

  1. Арганізацыю разнастайных фарматаў дыялогаў палітыкаў, экспертаў і журналістаў.
  2. «Спляценне» наратываў (narrative braiding) — звязванне «сюжэтных ліній» дыскусій і інтэрв’ю палітыкаў, экспертных абмеркаванняў і артыкулаў для пашырэння і ўдакладнення спектра пазіцый, стварэння ўмоў для інфармаваных грамадскіх абмеркаванняў5.

Вынік праекта — першы дакумент з серыі «карт пазіцый» — прадстаўленне палітычных пазіцый/меркаванняў з улікам спектра нарматыўных каардынат, якія выкарыстоўваюцца ў адпаведных сферах палітыкі па пытаннях трансфармацыі, канстытуцыйнай рэформы, арганізацыі вышэйшых інстытутаў улады, калектыўнай ідэнтычнасці, некаторых аспектаў сацыяльнай і знешняй палітыкі. Карта складзена на аснове інтэрв’ю, дыскусій палітыкаў, экспертных абмеркаванняў і артыкулаў, апублікаваных у рамках праекта «Пятая рэспубліка».

Наступны крок — абмеркаванне і ўдакладненне прадстаўленай карты. Яе не варта ўспрымаць як канчаткова аформленае прадстаўленне пазіцый усіх палітычных актараў. Прапанаваныя схемы таксама не адлюстроўваюць разнастайныя нюансы і перапляценні, уласцівыя палітычнай практыцы. Мы запрашаем усіх, каму гэта цікава, удакладняць, крытыкаваць дакумент і прапаноўваць новыя пытанні і пункты гледжання для абмеркавання і пашырэння «палітры».

Дадатак I уключае спіс удзельнікаў і ўдзельніц праекта. Пытанні дыскусій і інтэрв’ю першай часткі праекта прадстаўлены ў Дадатках II-IV, спасылкі на экспертныя артыкулы прадстаўлены ў Дадатку IV.

РЭФОРМЫ

Пытанне аб падрыхтоўцы сектаральных рэформ напрамую не задавалася, але так ці інакш яго закраналі ўсе ўдзельнікі і ўдзельніцы праекта. Іх меркаванні адлюстроўваюць тры пазіцыі, якія ўжо былі сфармуляваны ў СМІ і аналітычных дакументах.
Пасля пратэстаў: аналіз медыяматэрыялаў праекта «Пятая рэспубліка»<sup>1</sup>

КАНСТЫТУЦЫЙНЫ ПРАЦЭС І ГРАМАДЗЯНСКІ УДЗЕЛ

Пра што казалі

Пытанне аб тым, што рабіць з Канстытуцыяй, абмяркоўвалася і ў дыскусіях, і ў інтэрв’ю палітыкаў. Тут дакладна вызначыліся тры пазіцыі, якія, па сутнасці, з’яўляюцца вытворнымі ад меркаванняў аб тым, ці трэба сёння займацца распрацоўкай рэформаў.

  • Спачатку павінны быць праведзены вольныя выбары прэзідэнта і абраны парламент у адпаведнасці з Канстытуцыяй 1994 года. Затым можа быць запушчаны працэс канстытуцыйнай рэформы, які можа заняць працяглы час6.
  • Распрацоўка і абмеркаванне новай Канстытуцыі ўжо зараз.
  • Распрацоўка і абмеркаванне новай Канстытуцыі адразу пасля змены ўлады.

Асноўныя аргументы на карысць вяртання да Канстытуцыі 1994 года і супраць пачатку працэсу падрыхтоўкі Канстытуцыі адразу пасля змены ўлады:

1) нестабільнасць палітычнай сітуацыі ва ўмовах трансфармацыі;
2) немагчымасць арганізаваць карэктны працэс распрацоўкі і абмеркавання;
3) недахоп матэрыяльных рэсурсаў;
4) запуск канстытуцыйнага працэсу адразу пасля змены ўлады ўскладніць або зацягне вырашэнне надзённых задач: выбары, прыняцце бюджэту.

Прыхільнікі неадкладнай распрацоўкі новай Канстытуцыі таксама выкарыстоўваюць аргумент аб нестабільнасці сітуацыі. Але яны мяркуюць, што адсутнасць гатовага дакумента ўнясе яшчэ большы хаос у бурныя працэсы змен. Довады супраць пачатку працы над дакументам: грамадзяне Беларусі падзелены дзяржаўнай мяжой. У гэтай сітуацыі ні якасная экспертыза, ні паўнавартаснае грамадскае абмеркаванне немагчымыя.

Удзельнікі і ўдзельніцы экспертнай дыскусіі прапанавалі варыянты адыходу ад гэтай дылемы.

Па-першае, магчыма, зараз варта факусавацца не на канкрэтным дакуменце «Канстытуцыя», а рыхтавацца да канстытуцыйнай рэформы:

  • улічыць розныя сцэнары змены ўлады і мець план дзеянняў для кожнага з іх;
  • пачаць працэс выяўлення базавых прынцыпаў, якія павінны ўвайсці ў Канстытуцыю, і з дапамогай розных інструментаў упэўніцца ў падтрымцы гэтых прынцыпаў рознымі групамі і грамадствам у цэлым.

Па-другое, пасля змены ўлады прыняць «Малую Канстытуцыю», канстытуцыйныя прынцыпы, прынцыпы «перазапуску дзяржавы» — пагадненне паміж палітычнымі сіламі. Верагодна, распрацоўка такіх прынцыпаў будзе ажыццяўляцца пры захаванні дзеяння палажэнняў Канстытуцыі 1994 года, якія гэтыя прынцыпы не закранаюць: Канстытуцыя 1994 года, мадыфікаваная пад новыя ўмовы (напрыклад, перыяд 1991-1994 года ў Рэспубліцы Беларусь, калі дзейнічала заканадаўства БССР у той частцы, у якой яно не супярэчыла Дэкларацыі аб незалежнасці)7.

Вось, напрыклад, меркаванне Алега Гулака: «Важна, з чым мы прыйдзем да моманту, калі трэба будзе распрацоўваць і прымаць новую Канстытуцыю. Пакуль уяўляецца, што гэтае пытанне ўзнікне на фоне адсутнасці ў краіне якіх-небудзь легітымных органаў. І тады акажацца, што прымаць гэтую Канстытуцыю няма каму, таму што яшчэ не будзе парламента, якому б давяралі людзі і які меў бы юрыдычную і сацыяльную легітымнасць, не будзе і іншых прадстаўнічых органаў. Магчыма, можа быць прыняты нейкі першасны дакумент, напрыклад, Малая канстытуцыя ці нейкія рашэнні аб распаўсюдзе пэўных папярэдніх нормаў. А ўжо праз нейкі час, калі будзе падрыхтаваны рэальны тэкст новай Канстытуцыі, імаверна, будзе ўжо і парламент. І тады, мне падаецца, гэты сфарміраваны парламент і можа прыняць новую Канстытуцыю. З іншага боку, калі гаворка ідзе пра такія прынцыповыя рэчы, магчыма, гэты працэс варта расцягнуць на даўжэй, пакуль усё трошкі не выстаіцца».
Пасля пратэстаў: аналіз медыяматэрыялаў праекта «Пятая рэспубліка»<sup>1</sup>

Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы дыскусій згодны ў тым, што неабходна ўключаць шырокую грамадскасць у канстытуцыйны працэс. Але пра канкрэтныя формы прамога грамадзянскага ўдзелу практычна не казалі. Больш акрэсленымі і выразнымі былі выказванні аб прадстаўнічых мадэлях8. Узгадваліся дзве з іх: Парламент і Устаноўчы сход. Апошняе, на думку некаторых палітыкаў, якія ўдзельнічалі ў праекце, можна фармаваць або па жэрабі, або праз мясцовыя выбары.

У экспертных матэрыялах прапанаваны яшчэ адзін варыянт — Нацыянальная канферэнцыя з удзелам усіх палітычных сіл, якая склікаецца ў выпадку сур’ёзнага канфлікту.

Прадстаўнічыя формы ўдзелу грамадзян у канстытуцыйным працэсе: за і супраць

Парламент

Плюсы: на фармаванне дзеючага парламента не трэба марнаваць сродкі і час. Дзеючы парламент мае неабходныя арганізацыйныя, адміністрацыйныя, кадравыя і іншыя рэсурсы для падтрымання працы над Канстытуцыяй.

Мінусы: дэпутаты выбіраліся выбаршчыкамі не для таго, каб прымаць новую Канстытуцыю (праграма дэпутатаў не адлюстроўвае інтарэсы выбаршчыкаў адносна новай Канстытуцыі). У кантэксце транзіту ад аўтарытарызму парламент можа быць дэкаратыўным, сфарміраваным не па выніках сумленных выбараў, і значыць, не будзе прадстаўляць выбаршчыкаў. Будучы часткай дзяржаўнай машыны, дэпутаты могуць хацець захаваць «свае месцы» — наўрад ці ў тэксце Канстытуцыі, якая пішацца ў двухпалатным парламенце, з’явіцца аднапалатны парламент.

Устаноўчы сход

Плюсы: дэпутаты Устаноўчага сходу прадстаўляюць выбаршчыкаў, выбіраліся з пэўным мандатам і праграмай. Дэпутаты не з’яўляюцца часткай дзяржаўнай машыны і могуць свабодна трансфармаваць дзяржаўныя інстытуты.

Мінусы: трэба праводзіць асобныя выбары (доўга і дорага).

Нацыянальная канферэнцыя

Плюсы: нацыянальная канферэнцыя звычайна склікаецца ў выпадку прыняцця Канстытуцыі пасля сур’ёзнага канфлікту. На Канфэрэнцыі збіраюцца ўсе асноўныя палітычныя сілы. Сам факт Канферэнцыі сімвалізуе здольнасць дамовіцца, накіраванасць на будучыню.

Мінусы: дзеля пераадолення сур’ёзнага канфлікту ўдзельнікі Канферэнцыі могуць ісці на значныя саступкі (гарантыі бяспекі) адыходзячай уладзе.
Пасля пратэстаў: аналіз медыяматэрыялаў праекта «Пятая рэспубліка»<sup>1</sup>
Пра што не казалі

Як адзначалася вышэй, абмяркоўваючы мадэлі працы над Канстытуцыяй, усе ўдзельнікі і ўдзельніцы праекта падкрэслівалі, што працэс павінен быць заснаваны на шырокім удзеле грамадзян. Але як канкрэтна можна арганізаваць такі ўдзел, палітыкі не ўдакладнялі ні ў развагах аб канстытуцыйным працэсе, ні ў ні ў развагах пра прынцыпы прыняцця рашэнняў па кіраванні дзяржавай ці на месцах, у сваіх гарадах, пасёлках і сёлах.

Між тым, міжнародны досвед паказвае, што такі ўдзел часцей за ўсё рэалізуецца з дапамогай наступных механізмаў:

Вызначэнне парадку дня грамадзянамі, напрыклад, праз петыцыі, ініцыятывы грамадзян і рэферэндумы, ініцыяваныя грамадзянамі. Пры неабходнай колькасці подпісаў канкрэтнае пытанне ўключаецца ў парадак дня ўрада ці заканадаўчага органа. Канстытуцыя можа ўключаць права, умовы ажыццяўлення гэтага права і наступствы для прыняцця рашэнняў (абавязковыя або кансультатыўныя).

Заканадаўчая ініцыятыва дае грамадзянам права прапаноўваць новыя законы. Аднак для гэтага патрабуецца афіцыйнае ўхваленне абраных прадстаўнікоў (парламента) ці падтрымка з боку ўрада. Канстытуцыя ўстанаўлівае ўмовы рэалізацыі грамадзянамі гэтага права і парадак дасягнення канчатковай стадыі прыняцця рашэнняў. Гэты механізм існуе, у прыватнасці, у Францыі, Калумбіі, Фінляндыі, Італіі, Мексіцы, Іспаніі і Латвіі.

Рэферэндум дае грамадзянам права галасаваць за або супраць тэмы або прапанаванага заканадаўчага акта. Канстытуцыя вызначае ўмовы і правілы арганізацыі такіх працэсаў. Абавязковыя рэферэндумы праводзяцца, калі галасаванне патрабуецца па законе для вырашэння канкрэтнага пытання (напрыклад, для прыняцця Канстытуцыі). Рэферэндумы таксама могуць быць ініцыяваны ўрадам або заканадаўчым органам для збору меркаванняў грамадзян па канкрэтным пытанні. Часам меншасці, на якія можа паўплываць заканадаўчы орган, таксама маюць права патрабаваць такога галасавання. Так адбываецца, напрыклад, у Іспаніі, Францыі, Мексіцы, Калумбіі і інш.

Механізмы кансультацый дазваляюць грамадзянам выказаць сваё меркаванне па тэме, пытанні ці заканадаўчаму тэксту. Кансультацыйныя механізмы звычайна не маюць абавязковай сілы (у параўнанні з рэферэндумам). Канстытуцыя можа ўключаць палажэнні аб абавязковых кансультацыях для канкрэтных выпадкаў (напрыклад, буйных інфраструктурных праектаў) і ўстанаўліваць умовы для арганізацыі гэтых кансультацый.

Інстытуцыяналізаваныя механізмы ўдзелу і абмеркавання, у адрозненне ад спецыяльных кансультацый па канкрэтных пытаннях, функцыянуюць на рэгулярнай і пастаяннай аснове. Інстытуцыйны ўдзел можа існаваць у выглядзе кансультатыўных органаў (парады і канферэнцыі ў Бразіліі) ці трэцяй палаты, такі як Эканамічны, сацыяльны і экалагічны савет (Conseil Économique, Social et Environnemental — CESE) у Францыі. У 2013 годзе ў аўстрыйскай зямлі Форарльберг былі інстытуцыяналізаваны дарадчыя парады грамадзян, а Упраўленне па справах будучыні распрацавала кіруючыя прынцыпы, якія датычацца стварэння гэтых саветаў і этапаў дарадчага працэсу. Гэтыя інструкцыі прадугледжваюць магчымасць для грамадзян ініцыяваць такі працэс, сабраўшы ў яго падтрымку тысячу подпісаў. З таго часу грамадзяне ўжо двойчы ініцыявалі Грамадзянскі савет — па пытаннях землекарыстання (у 2017 годзе) і будучай сельскай гаспадаркі (у 2019 годзе)9.

АРГАНІЗАЦЫЯ ВЫШЭЙШЫХ ІНСТЫТУТАЎ УЛАДЫ

Пра што казалі

Удзельнікі і ўдзельніцы дыскусій узгадвалі ўсе вядомыя на сённяшні дзень формы рэспублікі: прэзідэнцкую, парламенцкую і змешаную. Дзеючы рэжым маркіруецца як прэзідэнцкі (што некарэктна з фармальнага пункту гледжання) і, магчыма таму, у якасці жаданай мадэлі прапаноўваліся парламенцкая або змешаная рэспубліка.

У многіх выпадках меркаванні палітыкаў гучалі як рытуальныя фразы. Довады на карысць таго ці іншага выбару былі спрошчанымі і не вельмі канкрэтнымі.

Пра што не казалі

Як вядома, асноўныя крытэрыі класіфікацыі форм рэспублікі ўключаюць статус кіраўніка дзяржавы, парадак фарміравання і адстаўкі ўрада. Другарадныя: спосаб абрання кіраўніка дзяржавы, наяўнасць у прэзідэнта права заканадаўчай ініцыятывы, права вета, права роспуску парламента, а таксама абмежаванне па тэрмінах прэзідэнтуры і самастойнасць кіраўніка дзяржавы10.

Статус кіраўніка дзяржавы сёння ў большасці выпадкаў (з некаторымі выключэннямі) вызначаецца ўсеагульным галасаваннем пры ўсіх формах рэспубліканскага праўлення. Прынцыповым пытаннем таму з’яўляецца ступень залежнасці выканаўчай улады ад заканадаўчай, якая вызначаецца парадкам фармавання і роспуску ўрада:

  • прэзідэнцкая рэспубліка: урад прызначаецца прэзідэнтам (толькі ЗША і краіны Лацінскай Амерыкі);
  • парламенцкая рэспубліка: урад прызначаецца парламентам;
  • змешаная рэспубліка: урад фарміруецца сумесна парламентам і прэзідэнтам (у Беларусі фармальна змешаная форма рэспубліканскага праўлення: прэзідэнт прапануе кандыдатуру прэм’ер-міністра са згоды парламента).

За і супраць

Парламентарызм. Адзінае выбарчае паходжанне заканадаўчай улады і ўрада можа садзейнічаць суіснаванню шматпартыйнасці са справядлівым прадстаўніцтвам, сацыяльна эфектыўнымі вынікамі і адносна эфектыўным урадам. Парламенцкія сістэмы таксама могуць дапамагчы максымізаваць інклюзіўнасць і стварыць кааліцыйныя ўрады, якія прадстаўляюць розныя падыходы да вырашэння палітычных праблем. Аднак, гэта можа выклікаць нестабільнасць і тупіковыя сітуацыі з-за абмежаванай большасці. Парламенцкія сістэмы па сваёй прыродзе гнуткія, паколькі яны дазваляюць адправіць у адстаўку ўрад, калі большасць парламента не падтрымлівае яго праграму/дзеянні. Гэтыя механізмы могуць таксама аслабіць падзел уладаў паміж выканаўчай і заканадаўчай уладай. У гэтым кантэксце надзвычай важна ўлічваць два аспекты. Па-першае, гэта роля лідэраў палітычных партый ва ўсіх працэсах, што дае ім дадатковую ўладу (і можа прывесці да «вечных» прэм’ераў тыпу Ангелы Меркель або Маргарэт Тэтчэр) і накладае адказнасць з пункту гледжання навыкаў кіравання працэсамі і захавання дэмакратычных працэдур. Па-другое, уменне дамаўляцца і наогул размаўляць адзін з адным аргументавана і паважліва (а менавіта адсутнасць такога навыку характэрна для некаторых палітыкаў у постаўтарытарных грамадствах).

Прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнцкія сістэмы даюць грамадзянам большы выбар. Яны могуць выбіраць як кіраўніка дзяржавы, так і членаў заканадаўчага сходу, а таксама ўзнагароджваць палітыкаў, якія добра працуюць, шляхам перавыбрання. Тым не менш, прэзідэнты ў сістэме гэтага тыпу часта абіраюцца нязначнай большасцю (характарыстыка, якая залежыць ад таго, ці існуюць паўторныя выбары або партыйныя сістэмы) і ўсё ж атрымліваюць права фармаваць урады незалежна ад долі месцаў, атрыманых у парламенце ці ад палітычнай пазіцыі прэзідэнцкай партыі ў парламенце. Прэзідэнты не залежаць ад заканадаўчай улады, паколькі існуе больш моцны падзел уладаў, — сітуацыя, якая можа прывесці да стабільнага ўрада, але таксама і да палітычных тупікоў, калі ўрад не можа заручыцца падтрымкай заканадаўчай улады для рэалізацыі сваёй палітычнай праграмы.

Паўпрэзідэнцкі рэжым (аслаблены прэзідэнцкі рэжым, змешаная рэспубліка, парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка). Размеркаванне паўнамоцтваў у гэтай сістэме ўяўляе сабой большую інтэграцыю выканаўчай і заканадаўчай улады, чым чыста прэзідэнцкія сістэмы. Паўпрэзідэнцкі рэжым набліжаецца да прэзідэнцкай сістэмы, якая мае характарыстыкі шматпартыйных парламенцкіх рэжымаў. Такім чынам, у лепшым выпадку ён можа аб’яднаць моцныя бакі дзвюх сістэм. Гэта таксама можа стварыць адмысловую праблему: з-за падвойнай легітымнасці прэзідэнта і прэм’ер-міністра паўнамоцтвы абодвух могуць канфліктаваць11. У залежнасці ад другародных аспектаў, змешаная рэспубліка можа маркіравацца як прэзідэнцка-парламенцкая ці як парламенцка-прэзідэнцкая.
Пасля пратэстаў: аналіз медыяматэрыялаў праекта «Пятая рэспубліка»<sup>1</sup>

КАЛЕКТЫЎНАЯ ІДЭНТЫЧНАСЦЬ

Пра што казалі

Аналіз дыскусій і інтэрв’ю ўдзельнікаў і ўдзельніц праекта паказаў, што яны разумеюць палітыку нацыянальнай ідэнтычнасці найперш як мэтанакіраваную мабілізацыю культурных адрозненняў («нацыянальную культуру») для дасягнення згоды, кансалідацыі ў межах беларускай дэмакратычнай палітыі12. Яны цалкам справядліва тлумачаць палітыку нацыянальнай ідэнтычнасці як інструмент выбудоўвання камунікацыі паміж носьбітамі розных ідэйных пазіцый, палітычных перакананняў і іншых разнастайных пераваг, з дапамогай якога «прайграваецца» палітычная нацыя13, а развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры (гісторыі, мовы) — як ключавы фактар умацавання салідарнасці, аб’яднання грамадзян Беларусі (у краіне і за яе межамі) дзеля дасягнення дэмакратычных палітычных мэт.

Хаця кароткія адказы на пытанні не дазваляюць дакладна зафіксаваць пазіцыі, у першым набліжэнні можна выявіць дзве тэндэнцыі: ліберальную і кансерватыўную. Абедзве сыходзяцца ў тым, што палітыка ўмацавання нацыянальнай ідэнтычнасці — важны інструмент кансалідацыі «дэмакратычна настроеных беларусаў». Ключавое адрозненне пазіцый заключаецца ў адносінах да аўтарытэту традыцыі. Больш падрабязна пра гэта — ніжэй.

Пра што не казалі

Праўда, ніхто з удзельнікаў і ўдзельніц дыскусіі не згадаў тры важныя нюансы. Па-першае, палітыка нацыянальнай ідэнтычнасці лёгка «навязвае выключэнне». Інструмент, накіраваны на кансалідацыю, можа працаваць і у процілеглым кірунку. Па-другое, актыўная дзейнасць лакальных супольнасцяў, грамадскіх арганізацый і актывістаў уяўляе сабой узаемадзеянне лакальных формаў салідарнасці, якія фарміруюць агульную грамадзянскую салідарнасць. І, такім чынам, па-трэцяе, неабходна шукаць правілы, якія дазволяць гарманізаваць узаемаадносіны паміж «лакальнымі салідарнасцямі»14.

Недаацэнка гэтага і прывяла да абмежаванасці рэпертуару падыходаў да палітыкі ідэнтычнасці, які апісвалі ўдзельнікі праекта, — ліберальнага і кансерватыўнага.

5 падыходаў да палітыкі ў дачыненні да нацыянальнай ідэнтычнасці: за і супраць

Перакананне ў неабходнасці аўтарытэту традыцый, этнацэнтрычнае тлумачэнне нацыі, зварот да статычных аспектаў культурнай спадчыны, якія сыходзяць каранямі ў аддаленае мінулае, рэсентымент, які гучаў у выказваннях удзельнікаў праекта, даюць падставы маркіраваць іх блізкасць да кансерватыўнага ходу думкі. Рэсентымент, безумоўна, валодае вялікім мабілізацыйным і аб’яднаўчым патэнцыялам. Аднак, важна прымаць да ўвагі, што яго энергія лёгка каналізуецца папулістамі і папулісцкімі партыямі15.

Ліберальная скіраванасць праглядаецца ў сцвярджэннях аб тым, што палітыка нацыянальнай ідэнтычнасці можа вызначацца не толькі і не столькі праз культурныя адрозненні, якія склаліся гістарычна, колькі праз агульнасць вопыту, праз актыўнае самавызначэнне, звязанае з цяперашнім днём. Вольга Шпарага вельмі дакладна ахарактарызавала сутнасць гэтай тэндэнцыі: «2020 год, аднак, дадаў найважнейшы элемент да перажывання беларускамі і беларусамі сваіх ідэнтычнасцяў: перажыты намі гвалт і шырокае гарызантальнае аб’яднанне з мэтай яму супрацьстаяць ператварылі беларусак і беларусаў у супольнасць лёсу»16.

У пошуках адказу на пытанне аб тым, якія правілы могуць вызначаць палітыку нацыянальнай ідэнтычнасці, выяўляюцца, як мінімум яшчэ тры мадэлі, блізкія да ліберальнай палітыкі ідэнтычнасці, якія не маюць сваёй перадумовай «культурную гамагенізацыю»: нацыянальная нейтральнасць, нацыянальны плюралізм і канстытуцыйны патрыятызм.

Мадэль этнакультурнай нейтральнасці, прапанаваная ў кантэксце неаліберальнага дыскурсу, мяркуе, што адзінства палітычнай супольнасці абумоўліваецца не дапалітычнымі прыхільнасцямі, як, напрыклад, агульнае паходжанне ці агульная нацыянальнасць, а чыста палітычнымі прынцыпамі: роўнасцю перад законам і інш. Гэта стварае роўныя ўмовы для ўсіх людзей, незалежна ад этнакультурных характарыстык іх статусу. На практыцы, як сцвярджаюць крытыкі, такая палітыка засноўваецца на падпарадкаванні асабістай і сацыяльнай ідэнтычнасці чалавека яго месцу і рангу ў эканоміцы17. Следства гэтага — узмацненне няроўнасці і эканамічнай маргіналізацыі асобных груп, якія правакуюць рост напружанасці паміж «культурнай большасцю» і іншымі этнакультурнымі групамі18. Акрамя таго, «неаліберальная ідэнтычнасць» ізалюе людзей, адлучае ад любой буйнейшай супольнасці і, як такая, пакідае чалавека адчужаным.

Нацыянальны (культурны і этнакультурны) плюралізм таксама прызнае той факт, што дэмакратычныя дзяржавы не могуць заставацца нейтральнымі ў дачыненні да нацыянальнай ідэнтычнасці. Усведамленне прыналежнасці да нацыянальнай супольнасці важнае для людзей, «якія здабываюць карысць з жыцця ў кантэксце, у якім прызнаецца іх нацыянальная культура»19. Але акцэнт робіцца на тым, што «канстытуцыйная і дэмакратычная палітычная супольнасць можа падтрымліваць больш за адну нацыянальную ідэнтычнасць»20. Гэтая падтрымка канцэптуалізуецца ў паняцці роўнасці «культурных правоў». Адзін з базавых крытычных довадаў звяртае ўвагу на тое, што ў сучасных таварыствах суіснуюць сотні культурных і этнакультурных груп. Гарантаваць на практыцы роўнае прызнанне для кожнай з іх — сур’ёзная палітычная праблема21. Складанасць вырашэння гэтай праблемы адбілася ў дыскусіях аб палітыках ідэнтычнасці.

Канстытуцыйны патрыятызм: абавязковае пачуццё агульнай нацыянальнай ідэнтычнасці можа быць заменена вернасцю канстытуцыйным прынцыпам, інтэрпрэтаваным з дапамогай дарадчых працэсаў. Менавіта ў выніку такіх дарадчых (дэлібератыўных) працэсаў устанаўліваюцца і пераўстанаўліваюцца правілы, якія забяспечваюць салідарнасць палітычнай супольнасці. Юрген Хабермас назваў гэта штодзённым плебісцытам, які спараджае патрыятычную сувязь паміж людзьмі і іх прававой сістэмай. Пры гэтым рэальная нацыя грамадзян, на яго думку, «захоўвае перавагу над рэальнай нацыяй суайчыннікаў»22. Гэтая мадэль часцей за ўсё крытыкуецца па двух кірунках:

  1. канстытуцыйны патрыятызм насамрэч з’яўляецца формай палітычнага нацыяналізму, які ў канчатковым выніку мае тэндэнцыю паўтараць праблемы, звычайна звязаныя з нацыяналізмам;
  2. у сучаснай сітуацыі множных, зменлівых ідэнтычнасцяў, якія пастаянна перакрываюцца і развіваюцца, арганізацыя працяглых у часе дэлібератыўных працэсаў з шырокім удзелам грамадзян праблематычная23.

Пераадоленне гэтых абмежаванняў магчыма праз працэсы пастаяннага «рэканструктыўнага аспрэчвання»: спробы артыкуляваць адрозныя ад дамінантных вызначэнні таго, хто мы такія і кім хочам стаць, выпрацоўваць і абараняць канкуруючыя ўяўленні, канцэпцыі і палітычныя праграмы ў дачыненні да форм «згуртоўваючых (cohesive) ідэнтычнасцяў» у канкрэтных палітыях24.
Пасля пратэстаў: аналіз медыяматэрыялаў праекта «Пятая рэспубліка»<sup>1</sup>

САЦЫЯЛЬНАЯ ПАЛІТЫКА

Пытанні інтэрв’ю і дыскусій па гэтай тэме факусаваліся на абавязках дзяржавы па забеспячэнні дабрабыту грамадзян у цэлым і на некаторых канкрэтных аспектах гэтай палітыкі: перспектывах увядзення ўсеагульнага базавага даходу, пенсійнай сістэмы і сацыяльнай інклюзіі.

Пра што казалі

Сацыяльная дзяржава

Палітолаг Таццяна Чуліцкая ў інтэрв’ю «Пятай рэспубліцы» ахарактарызавала канцэпцыю сацыяльнага кіравання (сацыяльнай дзяржавы/дзяржавы дабрабыту25) так: «дзяржава пры дапамозе грамадскіх інстытутаў (гэта могуць быць і грамадскія арганізацыі, і сем’і) стварае сістэму, якая абараняе грамадзян ад сацыяльных рызык і дапамагае ім забяспечыць пэўны ўзровень дабрабыту, каб яны не знаходзіліся ў сітуацыі крайняй патрэбы». Адзін з прынцыпаў такога кіравання — «роўнасць магчымасцяў, якія, як і базавыя правы чалавека, павінны быць ва ўсіх людзей, каб яны маглі зарабляць, забяспечваць сабе і сваім сем’ям годны лад жыцця»26.

Існуюць розныя падыходы да класіфікацыі тыпаў сацыяльнага кіравання. Класіфікацыя, якую ўзгадвалі часцей за ўсё, уключае:

  • Ліберальную мадэль: мінімальная сацыяльная падтрымка, забеспячэнне патрэб вузка абмежаванай колькасці грамадзян (напрыклад, «групы, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы»), мінімальны набор сацыяльных гарантый. Прыклад: ЗША.
  • Кансерватыўна-карпаратывісцкую мадэль: умяшанне дзяржавы ажыццяўляецца ў форме прамога прадастаўлення фінансавага забеспячэння (сацыяльную падтрымку аказваюць па катэгарыяльным прынцыпе) і рэгулявання рынкаў. Прыклад: Германія.

Для больш яснага ўяўлення аб гэтай мадэлі прывядзём цытату з кнігі Антона Сафіуліна:

«Кансерватыўна-карпаратывісцкая мадэль арыентавана на прынцып салідарнай адказнасці. Гэты прынцып рэалізуецца як аптымальнае спалучэнне інтарэсаў усіх удзельнікаў рыначнага механізму фарміравання дабрабыту — асабістай адказнасці працаўнікоў і працадаўцаў, іх салідарнай узаемадапамогі, што ўвасабляецца ў размеркаванні страхавой нагрузкі паміж працаўнікамі і працадаўцамі на парытэтнай аснове… Дзяржава толькі садзейнічае аб’яднанням працаўнікоў і працадаўцаў у пытаннях арганізацыі функцыянавання інстытутаў прафесійнай самападтрымкі і арыентавана на прынцып салідарнай адказнасці. Прынцып салідарнай адказнасці рэалізуецца як аптымальнае спалучэнне інтарэсаў усіх удзельнікаў рыначнага механізму фарміравання дабрабыту асабістай адказнасці працаўнікоў і працадаўцаў, іх салідарнай узаемадапамогі, што ўвасабляецца ў размеркаванні страхавой нагрузкі паміж працаўнікамі і працадаўцамі на парытэтнай аснове… У гэтай мадэлі спалучаюцца прынцыпы ліберальнай эканомікі і актыўнага ўмяшання дзяржавы, свабода і парадак; роля дзяржавы ў эканоміцы заўсёды была і застаецца вельмі высокай, але характар эканамічнай палітыкі сведчыць аб тым, што яна сканцэнтравана пераважна на рэгуляванні агульных умоў гаспадарання (або гаспадарчага парадку), а не саміх гаспадарчых працэсаў»27.

  • Сацыял-дэмакратычную мадэль: не абмежаваны (як у ліберальнай мадэлі) і не катэгарыяльны (як у кансерватыўнай мадэлі), а ўніверсальны характар сацыяльнай падтрымкі; дзяржава з’яўляецца гарантам сацыяльных правоў, усе грамадзяне — незалежна ад даходаў і занятасці — маюць права на дастаткова шырокую сацыяльную падтрымку. Прыклад: Швецыя28.

Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы праекта крытычна адклікаліся аб сацыяльным кіраванні рэжыму Лукашэнкі: наяўнасць распрацаванага блока сацыяльнай палітыкі — досыць вялікага набору паслуг — не прыводзіць да таго, што падтрымку змогуць атрымліваць людзі, якія маюць у ёй патрэбу. «Адносна вялікая сацыяльная падтрымка размазана тонкім пластом па розных катэгорыях насельніцтва», — адзначае Таццяна Чуліцкая29.

У інтэрв’ю і дыскусіях праекта казалі пра тое, што важна не імітаваць сацыяльную падтрымку. Сацыяльная арыентаванасць павінна праяўляцца ў канкрэтнай дзейнасці дзяржаўных інстытутаў. Аднак, многія казалі аб ідэі сацыяльнай дзяржавы з пэўнай доляй скепсісу, мяркуючы, што трэба абапірацца на развіццё гарызантальных структур, самакіраванне, бюджэты ўдзелу. Іншая пазіцыя грунтавалася на лібертарыянскіх тэзісах аб тым, што роля дзяржавы заключаецца ў забеспячэнні роўных магчымасцей для ўсіх грамадзян, якія самі павінны клапаціцца пра сябе.
Пасля пратэстаў: аналіз медыяматэрыялаў праекта «Пятая рэспубліка»<sup>1</sup>
Безумоўны базавы даход/безумоўны асноўны даход (unconditional/universal basic income)

Безумоўны базавы даход — гэта рэгулярныя дзяржаўныя грашовыя выплаты кожнаму чалавеку безадносна да ўзроўню яго дабрабыту або занятасці, без патрабаванняў да працаўладкавання30. У апошнія гады палітычная цікавасць да БАД вырасла ў геаметрычнай прагрэсіі, паколькі мясцовыя, рэгіянальныя і нацыянальныя ўрады ініцыявалі эксперыменты з БАД у такіх розных краінах, як Фінляндыя, Індыя, Ісламская Рэспубліка Іран, Кенія, Манголія і Злучаныя Штаты31.

Удзельнікі і ўдзельніцы праекта, якія не падтрымліваюць увядзенне базавага даходу, прыводзілі наступныя аргументы:

  • магчымасць увядзення базавага даходу поўнасцю залежыць ад узроўню эканамічнага развіцця краіны, таму ў Беларусі яшчэ доўгі час гэты праект будзе нерэалізуемым;
  • значна больш эфектыўнымі з’яўляюцца належным чынам арганізаваныя адрасная падтрымка, валанцёрства, дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў;
  • значна важней забяспечыць грамадзянам умовы для таго, каб яны маглі зарабляць на сваё забеспячэнне самастойна;
  • базавы даход будзе правакаваць нежаданне працаваць.

Прыхільнікі ўвядзення базавага даходу сцвярджалі, што чалавек можа быць больш свабодным і творчым, калі ён пазбавіцца ціску жорсткай капіталістычнай сістэмы.

Выказваліся таксама і прамежкавыя варыянты: агульны базавы даход для дзяцей да 18 гадоў.

Пра што не казалі

Этычнае абгрунтаванне ўсеагульнага базавага даходу як ключавога складніка інстытуцыйнай структуры свабоднага, сумленнага і ўстойлівага грамадства не выклікае сумненняў у большасці эканамістаў, палітыкаў і спецыялістаў у іншых галінах32. Эканамісты, якія крытычна адносяцца да базавага даходу, адзначаюць, што праблема заключаецца не ў тым, што «людзі перастануць працаваць». Шматлікія апытанні паказалі, што вельмі невялікі працэнт працаздольнага насельніцтва адмовіцца ад працы пры ўмове атрымання такога даходу. Асноўная перашкода — падаткаабкладанне, якое патрабуецца для яго фінансавання33.

Аднак прыхільнікі ідэі даказваюць, што, па-першае, супраціў увядзенню новай формы сацыяльнага забеспячэння мае не эканамічны, а палітычны характар34. Па-другое, гэта наступны лагічны крок у развіцці сістэмы сацыяльнага забеспячэння, хоць ён здаецца такім жа нерэалізуемым сёння, як у свой час выплаты па сацыяльным страхаванні для тых, хто пайшоў на пенсію або ўсеагульнае выбарчае права ў палітыцы. «Калі дзяржава прымае на сябе абавязацельства забяспечваць, каб ва ўсіх грамадзян быў шанец на бясплатную ахову здароўя і бясплатную адукацыю аж да старэйшых класаў школы, то што ўтапічнага ў прапанове адлічваць кожнаму грамадзяніну долю ў аб’ёме прамысловай вытворчасці ў выглядзе грашовай выплаты, якой ён мог бы свабодна распараджацца, роўна як і ў выглядзе некаторых паслуг, якія прадстаўляюцца бясплатна? Я згодны, гэта наступны крок, але гэта наступны крок па тым шляху, на які мы пагадзіліся ўступіць ужо прыстойны час таму», — пішуць спецыяліст у галіне эканамічнай і сацыяльнай этыкі Філіп Ван Парайс і палітолаг Янік Вандэрборхт у кнізе «Базавы даход. Радыкальны праект для здаровага грамадства і эканомікі»35.

Па-трэцяе, ужо сёння ёсць эканамічныя інструменты, якія дазваляюць рэалізаваць гэтае рашэнне.

Па-чацвёртае, базавы даход істотна скарачае выдаткі на дзяржаўныя інстытуты і працэдуры сферы сацыяльнага забеспячэння.

Калі эксперыменты не дазваляюць нам даведацца дастаткова шмат аб наступствах рэзкага рыўка ў бок шчодрага безумоўнага базавага даходу, чаму б не пачаць з маленькага кроку? У рэшце рэшт, менавіта гэта рабілася ў выпадку з дзвюма іншымі мадэлямі сацыяльнай абароны. Праграмы дзяржаўнай дапамогі, якія дзейнічаюць сёння ў некаторых краінах Еўропы і нават у краінах Паўночнай Амерыкі, з’яўляюцца праявай надзвычайнай шчодрасці ў параўнанні з першымі мерамі такога роду ў гарадах Фландрыі XVI ст., а сучасныя выплаты па сацыяльным страхаванні для тых, хто пайшоў на пенсію («сацыяльная бяспека») у амерыканскім сэнсе), — гэта раскоша ў параўнанні з першай сістэмай пенсій па старасці Бісмарка (гл. гл. 3). Бісмарк не рабіў выпадковай выбаркі з працоўных, каб параўнаць, будуць яны меней упарта працаваць ці менш ашчаджаць, чым у кантрольнай групе, калі стануць плаціць унёскі на сацыяльнае страхаванне і атрымаюць гарантыю дзяржаўнай пенсіі па старасці… Не выпадковыя эксперыменты, а эксперыментаванне ва ўмовах рэальнага жыцця спачатку з невялікімі памерамі на ўзроўні цэлых муніцыпалітэтаў (у выпадку з дзяржаўнай дапамогай) або цэлых краін (у выпадку сацыяльнага страхавання) — вось што надало ўпэўненасці для далейшага руху да буйнейшых маштабаў36.
Пасля пратэстаў: аналіз медыяматэрыялаў праекта «Пятая рэспубліка»<sup>1</sup>

ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА

Пра што казалі палітыкі

Спектр меркаванняў, выказаных у дыскусіях і інтэрв’ю, можна прадставіць наступным чынам.
Пасля пратэстаў: аналіз медыяматэрыялаў праекта «Пятая рэспубліка»<sup>1</sup>
Нейтралітэт або ваенныя саюзы

Усе палітыкі, якія ўдзельнічалі ў праекце, гаварылі пра неабходнасць выхаду з АДКБ, але разышліся ва ўяўленнях аб тым, ці далучацца да ваенных саюзаў, а калі так, то да якіх. У дыскусіях і інтэрв’ю казалі аб мэтазгоднасці аднаго з трох варыянтаў: нейтралітэт, уступленне ў ЕЗ, уступленне ў НАТА.
Пасля пратэстаў: аналіз медыяматэрыялаў праекта «Пятая рэспубліка»<sup>1</sup>
Адным з важных напрамкаў знешняй палітыкі, на думку ўдзельнікаў і ўдзельніц праекта, павінна быць рэанімацыя адносін з агенцтвамі сістэмы ААН і ўступленне ў СГА

Беларусь павінна вярнуцца да тых канвенцый і працэсаў, з якіх яна выйшла ў апошнія два гады:

  • Канвенцыя Еўрапейскай Эканамічнай Камісіі ААН «Аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, якія тычацца навакольнага асяроддзя» (Орхуская канвенцыя);
  • Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах;

Падкрэслівалася таксама, што неабходна наладзіць сістэму маніторынгу выканання палажэнняў гэтых і іншых канвенцый, у якіх удзельнічае ці да якіх далучыцца ў будучыні Беларусь.

Сярод канвенцый і дагавораў, да якіх краіна павінна далучыцца ў першую чаргу, назвалі:

  • Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека;
  • Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда;
  • Еўрапейскую хартыю па правах чалавека;
  • Стамбульскую канвенцыю Савета Еўропы аб прадухіленні і барацьбе з насіллем у адносінах да жанчын і дамашнім насіллем.

Пра што казалі эксперты

Удзельнікі экспертнай дыскусіі пра рэгіянальную бяспеку таксама абмеркавалі пытанне ваенных саюзаў і ваеннага нейтралітэту. Было выказана меркаванне аб тым, што для таго, каб Беларусь стала нейтральнай дзяржавай:

  1. краіна павінна валодаць значнымі ўзброенымі сіламі,
  2. краіны-суседзі павінны быць у гэтым зацікаўлены,
  3. нейтралітэт павінен быць таксама прыняты Расійскай Федэрацыяй.

З пункту гледжання забеспячэння бяспекі, магчыма, больш выгадны пяты артыкул Паўночнаатлантычнай дамовы.
Паўночнаатлантычны дагавор. Арт 5 і 6.

«Бакі згаджаюцца, што ўзброены напад на адну або некалькіх з іх у Еўропе ці ў Паўночнай Амерыцы будзе лічыцца нападам на іх усіх: і, адпаведна, яны дамаўляюцца, што ў выпадку ажыццяўлення такога нападу кожная з іх, рэалізуючы сваё законнае права на індывідуальную або калектыўную самаабарону, пацверджаную Артыкулам 51 Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, акажа дапамогу Баку або Бакам, якія падвергліся нападу, і адразу ажыццявіць індывідуальна або сумесна з іншымі Бакамі такія дзеянні, якія будуць лічыцца неабходнымі, уключаючы прымяненне ўзброенай сілы, з мэтай аднаўлення і захавання бяспекі ў Паўночнаатлантычным рэгіёне.

Аб кожным такім узброеным нападзе і аб усіх мерах, прынятых у сувязі з ім, будзе неадкладна паведамлена Савету Бяспекі ААН. Такія меры будуць спыненыя пасля таго, як Рада Бяспекі прыме меры, неабходныя для аднаўлення і падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі».

Дадзены артыкул дапаўняе Артыкул 6, у якім гаворыцца, што «ў выпадку прымянення Артыкула 5 узброеным нападам на адзін або больш Бакоў трэба лічыць узброены напад, учынены:

на тэрыторыю любога з Бакоў у Еўропе або ў Паўночнай Амерыцы, на алжырскія дэпартаменты Францыі, на тэрыторыю Турцыі або на астравы пад юрысдыкцыяй любога з Бакоў, размешчаныя ў зоне Паўночнай Атлантыкі на поўнач ад Тропіка Рака37;

на ўзброеныя сілы, караблі або лятальныя апараты любога з Бакоў, якія знаходзяцца ў межах гэтых тэрыторый або ў нейкім іншым рэгіёне Еўропы, дзе на момант уступлення гэтага Дагавора ў сілу былі размешчаны акупацыйныя войскі любога з Бакоў, а таксама ў Міжземным моры або ў зоне. Паўночнай Атлантыкі на поўнач ад Тропіка Рака».

Шмат у чым змены ў знешняй палітыцы вызначаюцца тым, якое месца Беларусь хоча/будзе займаць у сістэме рэгіянальнай бяспекі і спецыфікі транзіту. Напрыклад, у артыкуле, падрыхтаваным Ігарам Тышкевічам у рамках праекту, разглядаліся два сцэнары.

«Фінляндызацыя»

Фармат немагчымы пры захаванні існай сістэмы ўлады (і персаналій) у Беларусі, але не прадугледжвае гвалтоўных метадаў яе змены. Гэта азначае, што ён магчымы нават ва ўмовах мяккага транзіту.

Расія застаецца ў схеме дамоўленасцей, але яе ўплыў памяншаецца праз баланс уплываў (ЗША)—Турэччына—КНР.

Умовы

  1. Прадугледжвае якасную знешнепалітычную камунікацыю
    Беларусь ці ініцыюе, ці далучаецца да рэгіянальных фарматаў гарантавання супольнай бяспекі (Люблінскі трыкутнік, дадатковыя дамоўленасці ці асобны фармат супрацоўніцтва) з Міжмор`ем, ідзе абнаўленне (рэвізія) сістэмы дамоў з РФ. Спроба аднавіць (стварыць) палітыку роўнай аддаленасці й роўнай добразычлівасці што да суседзяў. Прынцып балансу гарантый — рэшта можа стрымаць аднаго. Умоўна, Міжмор`е як балансір РФ (тут жа КНР і Турэччына), РФ балансір Польшчы і, пры негатыўным развіцці падзей, Украіны.
  2. Ваенны патэнцыял
    Пытанне не ў колькасці арміі, а ў адсотку ВУП, які скіроўваецца на вайсковую прамысловасць, моцныя спецслужбы і наяўнасць уласных(!) сродкаў паражэння тэрыторыі суседзяў.

Беларусь – частка еўраатлантычнай супольнасці (сяброўства ў NATO, курс на ўступленне ў ЕС)

  • а) ён немагчымы пры існайсістэме і мяккіх варыянтах я е змены (транзыт, кампраміс).
  • б) нават пры фармальнай змене сістэмы, стабілізацыя сітуацыі ў краіне можа заняць не меней двух электаральных цыклаў, на працягу якіх Беларусі НЕ БУДЗЕ прапанавана ні дарожнай карты на ўступленне ў ЕЗ, ні дарожнай карты на атрыманне, прынамсі ПДС NATO.
    Пры гэтым такая дэкларацыя аўтаматычна ставіць «на паўзу» адносіны з КНР, выводзіць адносіны з РФ у стан канфрантацыі (з рызыкай умяшальніцтва ў палітычныя працэсы).

Сцэнар магчымы як перспектыва, ён мае прапаноўвацца грамадству, але шлях да яго ў любым выпадку праходзіць праз этапы альбо «маленькага сябра КНР», альбо гульні на балансе інтарэсаў.

Пасля пратэстаў: аналіз медыяматэрыялаў праекта «Пятая рэспубліка»<sup>1</sup>

Удзельнікі і ўдзельніцы праекта

  1. Яраслаў Бекіш — старшыня праўлення Кансорцыума «ЕўраБеларусь»
  2. Ігар Барысаў — старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі
  3. Наталля Васілевіч — паліталагіня, юрыстка
  4. Уладзіслаў Гарбацкі — палітолаг
  5. Юры Губарэвіч — старшыня Руху «За Свабоду»
  6. Алег Гулак — праваабаронца, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта
  7. Екацярына Дэйкала — кандыдатка юрыдычных навук, экспертка Беларускага Хельсінкскага Камітэта
  8. Канстанцін Дзегцяроў — прафесар школы права і сацыяльнай справядлівасці Універсітэта Ліверпуля, галоўны рэдактар European Convention on Human Rights Law Review
  9. Валер Карбалевіч — палітолаг, палітычны аналітык
  10. Вольга Карач — дырэктарка Міжнароднага цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш Дом»
  11. Нікалай Кванталіані — член Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці «Усходняе партнёрства»
  12. Марына Касінерава — прадстаўніца праваабарончай ініцыятывы Dissidentby
  13. Таццяна Караткевіч — палітык, кандыдатка ў прэзідэнты на выбарах у 2015 годзе, сустаршыня грамадскай арганізацыі «Гавары праўду» (зачынена 08.10.2021 рашэннем Вярхоўнага суда па іску Міністэрства юстыцыі)
  14. Іван Краўцоў — грамадска-палітычны дзеяч, член аргкамітэта партыі «Разам»
  15. Алена Кудзько — дырэктарка GLOBSEC Policy Institute
  16. Екацярына Кузняцова — юрыстка
  17. Даніла Лаўрэцкі — член Рады Маладзевага Блока, эканаміст
  18. Анатоль Лябедзька — палітык, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве
  19. Святлана Мацкевіч — метадолаг
  20. Павал Мацукевіч — старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй
  21. Юлія Міцкевіч — гендарная экспертка і сузаснавальніца Фемгрупы КР
  22. Марына Сакалова — кандыдатка гістарычных навук
  23. Офіс Святланы Ціханоўскай
  24. Юры Рававы — прадстаўнік «Рабочага Руху»
  25. Марыя Рогава — паліталагіня, дактарантка ва ўніверсітэце Осла, Нарвегія
  26. Віталь Рымашэўскі — член Каардынацыйнай рады, адзін з заснавальнікаў «Руха Беларускай салідарнасці»
  27. Вадзім Саранчукоў — намеснік старшыні партыі БНФ
  28. Павал Слюнкін — эксперт Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах
  29. Ігар Тышкевіч — аналітык, эксперт Украінскага інстытута будучыні
  30. Роза Турарбекава — паліталагіня, кандыдатка гістарычных навук
  31. Кацярына Шмаціна — аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў BISS
  32. Вольга Шпарага — філосафка, акадэмічная дырэктарка Офіса па адукацыі для новай Беларусі

Приложение II. Вопросы и материалы дискуссий политиков

Вопросы:

  • Что делать с Конституцией?
  • Какими вы видите приоритетные темы гендерной политики Беларуси на ближайшие 5 лет?
  • Есть ли у Беларуси возможность перехода на зеленую энергетику? Если да, то какие последствия могут быть у этого решения?
  • Поддерживаете ли вы идею универсального базового дохода?
  • Как обеспечить приватизацию в интересах всего общества?
  • Должна ли Беларусь оставаться или, правильнее сказать, становиться социально ориентированным государством?
  • Что нужно поменять, а что можно оставить во внешней политике?
  • Армия: контрактная или призывная?
  • Смертная казнь: полная отмена или мораторий?
  • Беларусь: президентская, парламентская или смешанная республика?

Публикации дискуссий

10 вопросов политикам. Кравцов и Лебедько
10 вопросов политикам. Карач и Лаврецкий
10 вопросов политикам. Мицкевич и Губаревич
10 вопросов политикам. Рымашевский и Рововой
10 вопросов политикам. Косинерова и Саранчуков

Приложение III. Вопросы и материалы интервью

Вопросы

  • Что делать с Конституцией?
  • Каким должен быть процесс подготовки и принятия Конституции?
  • Какой должна быть Конституция новой Беларуси?
  • Какая форма государственного устройства нужна Беларуси?
  • Какие сдержки и противовесы должны быть созданы, чтобы Беларусь снова не угодила в ситуацию 1996 года, когда начал укрепляться авторитаризм?
  • Какие приоритетные темы в гендерной политике государства вы видите на ближайшие 5 лет? С какими основными сложностями сталкиваются женщины в современной Беларуси и какие меры могут помочь их преодолеть?
  • Возможно ли решить проблемы, с которыми сталкивается ЛГБТК+-сообщество?
  • Согласны ли вы, что некоторые экономические проблемы стоят в Беларуси остро и можно пожертвовать скоростью экономического роста для их решения?
  • Есть ли у Беларуси возможности для перехода на зеленую энергетику?
  • Поддерживаете ли вы идею универсального базового дохода?
  • Как обеспечить приватизацию в интересах всего общества?
  • Какая политика должна проводиться в отношении людей с инвалидностью?
  • Должно ли беларусское государство оставаться социально ориентированным? Следует ли менять нынешнюю социальную политику государства?
  • Нужна ли Беларуси реформа с новым административным делением: отказ от областей в пользу районов с местной властью, бюджетом и административным аппаратом?
  • Какие меры вы видите важными для укрепления беларусской/гражданской и/или национальной идентичности беларусов?
  • Нужно ли пересмотреть культурную и информационную политику, образование?
  • Что нужно делать с пенсионной системой в Беларуси, как ее реформировать?
  • Как вы видите роль НГО и как государство должно взаимодействовать с НГО? Через какие институты граждане могут участвовать в принятии решений по управлению государством или на местах, в своих городах, поселках и селах?
  • Контрактная или призывная армия? Если контрактная, то откуда брать деньги на ее функционирование?
  • Ваше личное отношение к абортам?
  • Необходима ли полная отмена смертной казни или только мораторий?
  • Что необходимо делать с действующим институтом цензуры во всем обществе и в административном аппарате?
  • Какие отношения Беларусь должна выстраивать со странами ЕС и ЕАЭС? Что нам нужно поменять во внешней политике?
  • НАТО, ОДКБ, новый военный союз с соседними странами или военный нейтралитет?
  • К каким конвенциям, на ваш взгляд, Беларусь должна будет присоединиться?

Публикации интервью

Про новую Беларусь. Игорь Борисов
Про новую Беларусь. Офис Светланы Тихановской
Про новую Беларусь. Татьяна Короткевич
Про новую Беларусь. Ярослав Бекиш
Про новую Беларусь. Николай Кванталиани

Приложение IV. Вопросы и материалы экспертных дискуссий

Беларусская политика и политики после 2020 года

  • Что собой представляет политическое поле внутри Беларуси и за ее пределами? Можно ли сегодня говорить о существовании политического поля в принципе и как можно его структурировать?
  • Происходит ли сейчас сегментация политического пространства или формирование нового пространства? Или оба эти процесса происходят одновременно?
  • Кого можно считать действующими субъектами политического пространства Беларуси? По каким критериям мы определяем, кто является политиком?
  • Если обратиться к классическому спектру политических сил — от левых к правым, — какое место в этом спектре занимают полк Калиновского, кабинет Тихановской и другие?
  • Есть ли все-таки в беларусской оппозиции идеологическая борьба?
  • Кто с вашей точки зрения действительно является политиком сегодня?

Как писать конституцию?

  • Кто должен писать текст проекта Конституции? Узкий круг экспертов или в этот процесс необходимо вовлечь широкую общественность?
  • Какую модель разработки и принятия Конституции вы видите наиболее эффективной в новой Беларуси?
  • Существует проект Конституции, предложенный Офисом Светланы Тихановской. Есть ли какая-то польза в том, что этот проект разработан сейчас?
  • Как вы думаете, стоит ли перенимать иностранный опыт и иностранные модели построения Конституции? И стоит ли привлекать к разработке Конституции иностранных экспертов? Если да, то на каком этапе и для чего именно?
  • По каким принципиальным положениям будущей Конституции должен быть достигнут общественный консенсус?
  • Должны ли быть закреплены в Конституции вопросы символики, территориального деления, отношения к частной собственности, отношения государства и религии и языка и необходим ли по ним консенсус?
  • Каким образом в Конституции должны быть закреплены положения о правах человека? Или нам необходим отдельный документ вроде Хартии?

Беларусь и региональная безопасность

  • Какие сценарии развития войны в Украине вы видите? И какую роль в этих сценариях может или будет играть Беларусь?
  • Какие у Беларуси перспективы на азиатском направлении?
  • Может ли Беларусь предоставить какие-то гарантии Украине? И что в этом отношении можно порекомендовать демократическим силам Беларуси прямо сейчас?
  • Должна ли Беларусь стремиться к нейтралитету? Должна ли Беларусь стремиться стать членом НАТО?
  • Вы бы предложили Беларуси не сопротивляться и попытаться создать более приемлемое союзное государство с Россией?
  • Что могут делать демократические силы Беларуси уже сейчас?

Спасылкі

  1. Праект не з’яўляецца працягам аналітычнага праекта «Чацвёртая рэспубліка», рэалізаванага кансорцыумам «Еўрабеларусь» у 2021 годзе, і не звязаны з ім канцэптуальна (параўнайце мэты праекта кансорцыума
    https://eurobelarus.info/news/analytics/2021/04/10/chetvertaya-respublika.html і мэты нашай ініцыятывы, сфармуляваныя ва ўводзінах да гэтага тэкста).
  2. Moran, М, Rein, M., Goodin, R. Rein, P.(2006)The Oxford Handbook of Public Policy. v. 3. Oxford University Press.Р.6
  3. Przeworski, A. (1991). Democracy and the Market: Political and Economic Reforms in Eastern Europe and Latin America //Studies in Rationality and Social Change). Cambridge: Cambridge University Press, pp. 66–67
  4. Hajer, M,A.and Wagenaar, H., eds., (2003). Deliberative Policy Analysis: Understanding Governance in the Network Society. Cambridge University Press. P.11
  5. Cobb., S.(2013) Narrative «Braiding» and the Role of Public Officials in Transforming the Public’s Conflicts: www.researchgate.net/publication/297403482_Narrative_Braiding_and_the_Role_of_Public_Officials_in_Transforming_the_Public’s_Conflicts
  6. Алег Гулак у экспертнай дыскусіі выказаў меркаванне, што такі працэс можа працягвацца не даўжэй за паўтара года, «таму што працэс перафарматавання ўлады не можа зацягнуцца больш, чым на год-паўтара — потым карэктаваць гэты працэс будзе складана» 5-republic.eu/discussion_on_how_to_write_a_constitution/
  7. Дыскусія «Як пісаць Канстытуцыю» 5-republic.eu/discussion_on_how_to_write_a_constitution/;
    Кузнецова, Е. (2022) Конституционный процесс 5-republic.eu/how_to_write_constitution/
  8. Аб некаторых формах прадстаўнічага ўдзелу ў канстытуцыйным працэсе гл. таксама публікацыю праекта «Чацвёртая рэспубліка»: Мацкевіч, У. (2021). Как меняются конституции: Учредительное собрание. https://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2021/04/14/kak-menyayutsya-konstitutsii-uchreditel-noe-sobranie.html
  9. Кузнецова, Е. (2022) Конституционный процесс https://5-republic.eu/how_to_write_constitution/
  10. Худолей, Д. (2010) Основные, гибридные и атипичные формы правления: http://www.jurvestnik.psu.ru/index.php/ru/vypusk-4-10-2010/7-2010-12-01-13-31-58/-4-10-2010/176-osnovnye-gibridnye-i-atipichnye-formy-pravleniya
  11. OECD (2022) Constitutions in OECD Countries: A Comparative Study : Background Report in the Context of Chile’s Constitutional Process: https://www.oecd-ilibrary.org/sites/025c3909-en/index.html?itemId=/content/component/025c3909-en#section-d1e4666
  12. Пра змест паняцця «беларуская дэмакратычная палітыя», гл. Сакалова, М. Беларускія дэмакратычныя сілы: легітымнасць праз удзел https://5-republic.eu/belarusian_democratic_forces_legitimacy_through_participation/
  13. Падрабязней пра нацыянальную ідэнтычнасць як інструмент кансалідацыі гл.: Семененко, И. (2011) Политическая идентичность в контексте политики идентичности https://cyberleninka.ru/article/n/politicheskaya-identichnost-v-kontekste-politiki-identichnosti; Моран, М. (2021). Идентичность и политика идентичности: культурно-материалистическая история. Новое литературное обозрение. №135 (1/2021) www.nlobooks.ru/magazines/neprikosnovennyy_zapas/135_nz_1_2021/article/23386/
  14. Dr. Julia Ehrt (2022) Are identity politics inevitable in order to stand up for (one’s) rights?: https://www.boell.de/en/2022/01/26/are-identity-politics-inevitable-in-order-to-stand-up-for-one-rights; Гофман, А. (2012). Солидарность или правила, Дюркгейм или Хайек? О двух формах социальной интеграции: cdclv.unlv.edu/archives/articles/gofman_moral.pdf
  15. Мчедлова, М., Казаринова, М. (2020). Политика идентичности: конкуренция новых теоретических смыслов и политических стратегий: inion.ru/site/assets/files/5657/2_mchedlova-_kazarinova.pdf
  16. Шпарага, О. (2022). Национальные идентичности в 21-м веке: перспектива для Беларуси
  17. Wrenn, M. (2014). Identity, Identity Politics, and Neoliberalism. Panoeconomicus 61(4):503-515 www.researchgate.net/publication/270466389_Identity_Identity_Politics_and_Neoliberalism
  18. Duroy, Q. (2014). Neoliberal Europe: Enabling Ethno-Cultural Neutrality or Fueling Neo-Nationalist Sentiment? Journal of Economic Issues, 48(2), 469–476. www.jstor.org/stable/43905810
  19. Shutter, H. (2007) Nations beyond nationalism
  20. Shutter, H. (2007) Nations beyond nationalism
  21. Aure´lia Bardon (2018) Culture, neutrality and minority rights. European Journal of Political Theory 2018, Vol. 17(3) 364–374 https://kops.uni-konstanz.de/bitstream/123456789/40684/1/Bardon_2-1qajoc0dej4hc9.pdf
  22. Хабермас, Ю. Вовлечение другого. С 218
  23. Müller, Jan‐Werner(2007) Three Objections to Constitutional Patriotism www.researchgate.net/publication/228043294_Three_Objections_to_Constitutional_Patriotism/citation/download; Hayward, Clarissa Rile (2007) Democracy’s Identity Problem: Is «Constitutional Patriotism« the Answer? onlinelibrary.wiley.com/doi/abs/10.1111/j.1467-8675.2007.00432.x
  24. Hayward, Clarissa Rile (2007) Democracy’s Identity Problem: Is «Constitutional Patriotism« the Answer? onlinelibrary.wiley.com/doi/abs/10.1111/j.1467-8675.2007.00432.
  25. Гістарычна сфармаваліся два тэрміны: «сацыяльная дзяржава» (1850 г.) і «дзяржава дабрабыту» (1942 г.) — для абазначэння такой сістэмы, пры якой дзяржава або добра наладжаная сетка сацыяльных інстытутаў адыгрывае ключавую ролю ў абароне і садзейнічанні эканамічнаму і сацыяльнаму дабрабыту грамадзян.
  26. Інтэрв’ю Таццяны Чуліцкай для праекта «Пятая рэспубліка» 5-republic.eu/social_state/
  27. Гл., напрыклад, Сафиуллин, А. (2007) Экономика благосостояния. Теория и практика
  28. Інтэрв’ю Таццяны Чуліцкай для праекта «Пятая рэспубліка» 5-republic.eu/social_state/
  29. Інтэрв’ю Таццяны Чуліцкай для праекта «Пятая рэспубліка» 5-republic.eu/social_state/
  30. Парайс, Ф., Вандерборхт, Я. (2020) Базовый доход. Радикальный проект для свободного об-. щества и здоровой экономики. С.8
  31. World Bank (2020) Exploring Universal Basic Income : A Guide to Navigating Concepts, Evidence, and Practices: openknowledge.worldbank.org/handle/10986/32677
  32. Там жа, с. 400; World Bank (2020) Exploring Universal Basic Income : A Guide to Navigating Concepts, Evidence, and Practices: openknowledge.worldbank.org/handle/10986/32677
  33. WB (2020) Exploring Universal Basic Income : A Guide to Navigating Concepts, Evidence, and Practices: www.worldbank.org/en/topic/socialprotection/publication/exploring-universal-basic-income-a-guide-to-navigating-concepts-evidence-and-practices
  34. Падрабязны аналіз аргументаў «за» і «супраць»
    Парайс, Ф., Вандерборхт, Я. (2020), Базовый доход. Радикальный проект для свободного общества и здоровой экономики; Chohan, Usman W., Universal Basic Income: ssrn.com/abstract=3013634 ; Валлентайн П.(2022) Либертарианство и справедливость базового дохода: https://tiny.cc/#;
    Модель Дильтея к оформлению освобождающего безусловного основного дохода web.archive.org/web/20160304172556/http://iovialis.org/counting.php?file=dilthey_rus.pdf
  35. Парайс, Ф., Вандерборхт, Я. (2020) Базовый доход. Радикальный проект для свободного общества и здоровой экономики. Первая глава книги обубликована в журнале «Экономическая социология» (2020б №1): dial.uclouvain.be/pr/boreal/object/boreal%3A251533/datastream/PDF_01/view
  36. Парайс, Ф., Вандерборхт, Я. Там жа С.278
  37. Североатлантический договор Вашингтон, Федеральный округ Колумбия, 4 апреля 1949 г. https://www.nato.int/cps/ru/natohq/official_texts_17120.htm

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: