«Залатую пальмавую галіну» на 76-м Канскім кінафестывалі атрымала карціна французскай рэжысёркі Жусцін Трые «Траекторыя падзення» – судовая працэсуальная драма, у якой адзіным сведкам злачынства з’яўляецца невідушчы сын галоўнай гераіні.
Галоўную ролю ў фільме выконвае нямецкая актрыса Сандра Хюлер. Яна грае нямецкую пісьменніцу, муж якой загадкава гіне. Жанчыну абвінавачваюць у забойстве, і адзіным сведкам, які можа пацвердзіць ці абвергнуць яе віну, з’яўляецца невідушчы сын гераіні.
На думку кінакрытыка Зінаіды Прончанка, «Тракторыя падзення» – гэта своеасаблівы адказ «Двайному жыццю» Аліўе Асаяса. «Жусцін Трые разважае на асабліва філасофскія тэмы, галоўную з якіх можна сфармуляваць так: дзе заканчваюцца факты і пачынаецца іх інтэрпрэтацыя? Па сутнасці, гэта размова аб анатоміі мастацтва», – піша кіназнаўца.
Журы на чале са шведскім рэжысёрам Рубенам Эстлундам («Квадрат», «Трохкутнік смутку») размеркавалі іншыя ўзнагароды фестывалю наступным чынам.
- Гран-пры атрымала карціна брытанца Джонатана Глейзера «Зона інтарэсаў». Стужка, якая прыцягнула да сябе ўвагу публікі і прэсы, распавядае пра звычайныя сямейныя будні каменданта Асвенцыма.
- Прыз журы ўзяла стужка фінскага класіка Акі Каўрысмякі «Апалае лісце».
- Узнагародай за найлепшую рэжысуру быў адзначаны французскі кінематаграфіст в’етнамскага паходжання Чан Ань Хун – яго фільм «Рагу Дадэна Буфана» з Жульет Бінош і Бенуа Мажымелем у галоўных ролях быў адным з фаварытаў конкурсу.
- Найлепшая актрыса – Мэрвэ Дыздар за ролю ў фільме турэцкага кінематаграфіста і фотамастака Нуры Більге Джайлана «Аб сухой траве».
- Найлепшы акцёр – Кодзі Якусё, які сыграў у стужцы нямецкага класіка Віма Вендарса «Прыўкрасныя дні» прыбіральшчыка туалетаў у Токіа.
- Найлепшы сцэнар – у японскага драматурга Юдзі Сакамота, які напісаў сцэнар да карціны Хіракадзу Карээда «Монстр».
76-ты Канскі кінафестываль стаў першым кінафорумам, які адбыўся не пры прызідэнце, а пры прэзідэнтцы – нямецкай менеджарцы Айрыс Кнаблох.
У конкурсе аднаго з галоўных фестываляў свету сёлета ўдзельнічала 21 карціна.
Падрабязней пра ўзнагароды – тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: