«Разам з нашымі калегамі з Польшчы і Нямеччыны мы падрыхтавалі некалькі адукацыйных відэа, якія дапамогуць вам у вашым прафесійным развіцці і рэалізацыі», – паведамляецца на старонцы культурніцкай ініцыятывы Ambasada Kultury.
У відэа можна знайсці адказы на наступныя пытанні:
- Як працуе сістэма інстытуцый мастацтва на розных узроўнях?
- Якія магчымасці існуюць зараз для беларускіх мастакоў і прадстаўнікоў прафесійнага мастацкага поля?
- Як правільна і паспяхова наладзіць камунікацыю з куратарамі ці іншымі прадстаўнікамі замежных галерэй, музеяў ці цэнтраў сучаснага мастацтва?
У першым відэа дырэктар і куратар гарадской галерэі Arsenal у Познані — Марэк Васілеўскі расказвае, як у Польшчы працуе сістэма інстытуцый мастацтва на розных узроўнях і распавядзе пра тыя магчымасці, якія існуюць цяпер для беларускіх мастакоў і прадстаўнікоў прафесійнага мастацкага поля. А ў другім дзеліцца карыснымі ведамі пра тое, як правільна і паспяхова наладзіць камунікацыю з куратарамі ці іншымі прадстаўнікамі галерэй, музеяў ці цэнтраў сучаснага мастацтва.
Праект @perspaktiv_by рэалізуецца RAZAM e.V. – Belarusische Gemeinschaft, Ambasada Kultury і IN SITU пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: