PrisonArt — такую назву мае анлайн-галерэя малюнкаў беларускіх палітзняволеных, што з’явілася ў сеціве напярэдадні Дня палітвязняў. Адмысловы архіў твораў беларусаў і беларусак, якія апынуліся за кратамі ў 2020-2023 гадах, стварыў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Працы былі намаляваныя ў камерах СІЗА, на “хіміі” ці ў калоніі, а пасля дасланыя на волю, – адзначаецца на старонцы праекта.
“Вясна” сабрала малюнкі палітзняволеных з адкрытых крыніцаў.
“[Мы] лічым важным захаваць іх у адным месцы як частку гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека”, – падкрэсліваюць праваабаронцы.

Сёння ў галерэі прадстаўлены творы 29 палітзняволеных, сярод якіх – малюнкі Алеся Пушкіна, Дар’і Чульцовай, Паўла Севярынца, Надзеі Калач, Марыі Каленік, Сцяпана Латыпава, Яны Арабейка і іншых аўтараў.
На сайце працы сістэматызаваная па катэгорыях: “Жывёльны свет”, “Людзі”, “Фантасмагорыя”, “Турмы Муры”.

Архіў аказвае моцна ўздзеянне, – у творах аўтараў шмат болю, адзіноты, пакутаў, але і надзеі.
“Калі ў вас ёсць малюнкі палітвязняў і яны не прадстаўленыя на сайце, дашліце іх нам па адрасе: [email protected]”, – звяртаўцца да наведвальнікаў стваральнікі праекта.
Трапіць у галерэю-архіў можна па спасылцы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: