Фото: Jordan McDonald, unsplash.com
in , , ,

Меркаванне. Прэцэдэнт Дашкевіча: «паліцыя гета»

Памятаю, як у 2006-ым амаль дзевяноста мільённая Нямеччына абмяркоўвала выпадак з маладой маці, якая адна выхоўвала двух малых дзяцей. У маці здалі нервы, яна пайшла пагуляць, за гэты час адно дзіцё загінула. Аграмадная па колькасці насельніцтва Нямеччына два месяцы абмяркоўвала падзею.

Па маіх замерах, самае большае, што абмяркоўвалі ў Беларусі – гэта забойства дзвюх кабет бензапілой: цэлы тыдзень дыскусій! Пасля як адрубіла.

А вось калі п’яная маці пакідае дзяцей у хаце, а тыя згараюць, дык ніхто не абмяркоўвае. Бо для Беларусі гэта бытавуха. Гэта ня страшна. Страшна, што на мяжы з Еўразвязам цябе «нагнуць і ізнасілуюць». Там жа геі «пры власьці!».

Грамадска-палітычны актывіст і вернік адной з пратэстанцкіх цэркваў Зміцер Дашкевіч падняў тэму, якая ў Беларусі сарамліва замоўчваецца. Гэта нават не тэма «каму што важна», а тэма «каму на што пляваць».

Чатыром пратэстанцкім біскупам пляваць на тое, што ўлада плюе на іх цэрквы. Пратэстантаў рэгулярна пераследуюць, па старой савецкай звычцы ставяцца як да сектантаў. Чатыры пратэстанцкія біскупы апелююць да ўлады з просьбай цкаваць групу суграмадзян за іх погляды на раўнапраўе людзей розных сексуальных арыентацый.

Зміцер Дашкевіч інтанацыйна ў шоку піша пра тое, што для абароны Курапат у пратэстанцкіх біскупаў натхнення не знайшлося, а для пераследу ЛГБТ-актывістаў – калі ласка.

Справа ў тым, што для гэтай улады кожны, хто мысліць інакш – праціўнік. І гей, і пратэстант, і «бээнэфавец», і незалежны блогер, і «дармаед». Гэта азы псіхалогіі. У дыктатара не можа быць апанентаў у прынцыпе.

Ініцыятыва чатырох біскупаў – гэта стрэл у неба. А можа і ў саміх сябе. Бо міма галоўнага. А галоўнае ў легітымнасці ўлады. Калі вы прызнаеце канстытуцыйны пераварот 1996 году, то да вас няма даверу ў прынцыпе. Калі ЛГБТ-культура для вас больш страшная чым здзек з Курапатаў, то які да вас можа быць давер? І справа ня ў тым, што вы пратэстанты. Асабіста для мяне вы ў першую чаргу грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія вызначаюць для сябе зьдзелку з уладай, якая вас жа саміх і перасьледуе.

Калісьці пісьменнік Сяргей Дубавец сфармуляваў абазначаную вышэй па тэксце пазіцыю: паліцыя гета.

Паліцыя гета – гэта не толькі пра чатырох пратэстанцкіх біскупаў. Гэта пра кожную ініцыятыву, якая спрабуе «рашыць палітычны вапрос» з дапамогай існай улады.

Вам это интересно?

6 голосов
Upvote Downvote

Total votes: 6

Upvotes: 6

Upvotes percentage: 100.000000%

Downvotes: 0

Downvotes percentage: 0.000000%

Добавить комментарий

Загрузка…

Оставьте комментарий

комментариев

Фармацевтическая компания Sanofi заплатила штраф в $25,2 миллиона за взятки

НАН Беларуси и Алферовский фонд присудят премии молодым ученым