Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага і Гродненскі абласны тэатар лялек увайшлі ў спіс «рускіх тэатраў», якія ў 2023 годзе атрымаюць фінансавую падтрымку Расіі, паведамляе “Радыё Свабода”.
Рускія тэатры з дзесяці замежных краін упершыню атрымаюць прамую падтрымку ад Расіі ў 2023 годзе – ад аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Рускія сезоны», распавяла намесніца міністра культуры Ала Манілава на канферэнцыі «Рускі тэатр за мяжой як інстытут рускай культуры».
“Асабліва важна, што гэта не разавая акцыя, а штогадовы праект”, – падкрэсліла намесніца міністра.
Ала Манілава патлумачыла, што падтрымка рускіх тэатраў вядзецца па двух напрамках: закупка абсталявання і падтрымка прэм’ерных пастановак: «Пяць мільёнаў на абсталяванне, пяць мільёнаў рублёў на пастаноўкі».
Падтрымка будзе аказана тэатрам у Абхазіі, Асеціі, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кіргізіі, Таджыкістане, Туркменіі, Узбекістане.
Тбіліскі Дзяржаўны акадэмічны расійскі драматычны тэатар імя Грыбаедава заявіў, што адмаўляецца ад расійскай субсыдыі.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: