Рэжысёрка Мара Тамковіч плануе зняць поўнаметражны фільм пра беларускіх журналістаў, што асвятлялі пратэсты 2020-га

Культура
Кадр з кароткаметражнага фільма Мары Тамковіч “У жывым эфіры”.

Новы праект Мары Тамковіч з працоўнай назвай «8 гадоў і 3 месяцы» прафінансаваны Польскім Інстытутам кінамастацтва.


Праект натхнёны гісторыяй журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, адзін з персанажаў заснаваны на Дар’і Чульцовай. – напісала Мара Тамковіч у сваім фэйсбуку. –  Андрэеву і Чульцову арыштавалі ў лістападзе 2020 года за вядзенне стрыму з Маршу памяці Рамана Бандарэнкі. Чульцова ўжо выйшла на волю, праз два гады знаходжання за кратамі, Андрэева ўсё яшчэ знаходзіцца ў зняволенні, яе асудзілі яшчэ раз па артыкуле за здраду радзіме.

Фільм з’яўляецца наступным крокам пасля “Na žywo / Live”, гэта больш глыбокі і шырокі погляд, што канцэнтруецца на ўсіх баках мужнасці (нават цёмных) і цане, якую многім беларусам даводзіцца за гэта плаціць.

Для мяне вельмі важна, што гэта фільм, з якім я дэбютую. Гэта ўвасабленне мары – я заўсёды хацела дэбютаваць з беларускай гісторыяй”.

Гэтую гісторыю ў рамках 15-хвіліннага кароткаметражнага фільма «У жывым эфіры» Мара Тамковіч ужо зняла. Карціну паказвалі на некалькіх міжнародных фестывалях, дзе фільм атрымаў узнагароды. Зараз жа ён будзе ператвораны ў паўнавартасны поўнаметражны фільм – удакладняе т-канал “Священный Белавуд”.

Мара Тамковіч нарадзілася ў Мінску. Вывучала журналістыку ў Варшаўскім універсітэце, рэжысуру ў Варшаўскай кінашколе.

Фільм пра гісторыю затрымання Кацярыны Андрэевай і Дашы Чульцовай «У жывым эфіры» ўзяў узнагароды на Фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні і на Чыкагскім міжнародным кінафестывалі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: